wd wp Пошук:

Фёдар Мікалаевіч Харытановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Харытановіч. Фёдар Мікалаевіч Харытано́віч[1] (19 верасня 1905, в. Нача, Крупскі раён, Мінская вобласць  — 13 верасня 1985) — вучоны ў галіне лесаводства і меліярацыі, доктар сельскагаспадарчых навук (1954), прафесар (1954).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Нача (сучасны аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1926 годзе скончыў Харкаўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1937—1941 гг. займаў пасаду дырэктара Украінскага навукова-даследчага інстытута агралесамеліярацыі ў Харкаве. З 1948 года працаваў ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце лесаводства і механізацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце, займаў пасады загадчыка кафедрай фізіялогіі раслін (з 1969 года), кафедрай батанікі і фізіялогіі раслін (з 1975 года). У 1954—1969 гг. на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі (Інстытут лесу НАН Беларусі)[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар навуковых прац па біялогіі, экалагічных асаблівасцях дрэвавых і кустовых парод, заканамернасцях іх росту, развіцця і ўзнаўлення. Ганаровы член Беларускага батанічнага таварыства з 1973 года[1].

Сярод апублікаваных прац:

Зноскі

  1. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Харитонович, Фёдор Николаевич (доктор сельскохозяйственных наук; 1905—1985)(недаступная спасылка) (руск.)  // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі 13 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дэканы біялагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крупскім раёне
Катэгорыя·Лесаводы СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Батанікі СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі