Фёдар Мікалаевіч Капу́цкі[1] (10 студзеня 1930, в. Селівонаўка, цяпер Маладзечанскі раён — 24 снежня 2017[2][3]) — беларускі хімік. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1976), прафесар (1978), доктар хімічных навук (1984), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1989). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1990 года па 1996 год.
Галіна навуковых інтарэсаў: фізіка-хімія поліцукрыдаў; хімічная мадыфікацыя цэлюлозы; стварэнне лекавых прэпаратаў.
Нарадзіўся ў вёсцы Селівонаўка Маладзечанскага раёна. Пасля заканчэння хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954) працаваў там асістэнтам, выкладчыкам, дацэнтам. З 1965 па 1973 гады быў дэканам хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.
З 1973 года працаваў намеснікам, а затым першым намеснікам Міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Фёдар Мікалаевіч Капуцкі таксама быў першым дырэктарам Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем.
З 1990 па 1996 год працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на гэтай пасадзе яго змяніў Аляксандр Казулін.
Фёдар Мікалаевіч Капуцкі ў Вікіцытатніку |
Папярэднік: Леанід Іванавіч Кісялеўскі |
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 1990 — 1996 |
Пераемнік: Аляксандр Уладзіслававіч Казулін |