wd wp Пошук:

Фёдар Мікалаевіч Капуцкі

Фёдар Мікалаевіч Капу́цкі[1] (10 студзеня 1930, в. Селівонаўка, цяпер Маладзечанскі раён — 24 снежня 2017[2][3]) — беларускі хімік. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1976), прафесар (1978), доктар хімічных навук (1984), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1989). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1990 года па 1996 год.

Галіна навуковых інтарэсаў: фізіка-хімія поліцукрыдаў; хімічная мадыфікацыя цэлюлозы; стварэнне лекавых прэпаратаў.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў вёсцы Селівонаўка Маладзечанскага раёна. Пасля заканчэння хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954) працаваў там асістэнтам, выкладчыкам, дацэнтам. З 1965 па 1973 гады быў дэканам хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

З 1973 года працаваў намеснікам, а затым першым намеснікам Міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Фёдар Мікалаевіч Капуцкі таксама быў першым дырэктарам Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем.

З 1990 па 1996 год працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на гэтай пасадзе яго змяніў Аляксандр Казулін.

Узнагароды і прэміі

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Беларусь, 1995
  2. Памёр былы рэктар БДУ акадэмік Фёдар Капуцкі (нявызн.). Наша Ніва (26 снежня 2017). Праверана 26 снежня 2017.
  3. Умер экс-ректор БГУ Федор Капуцкий (нявызн.) (недаступная спасылка). tut.by (27 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2018. Праверана 28 снежня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Леанід Іванавіч Кісялеўскі
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
19901996
Пераемнік:
Аляксандр Уладзіслававіч Казулін
Тэмы гэтай старонкі (24):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Хімікі Беларусі
Нарадзіліся 10 студзеня
Нарадзіліся ў Маладзечанскім павеце
Дэканы хімічнага факультэта БДУ
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Фізікі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Дактары хімічных навук
Асобы
Члены КПСС
Памерлі 24 снежня
Вучоныя паводле алфавіта
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Нарадзіліся ў 1930 годзе
Рэктары БДУ
Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
Памерлі ў 2017 годзе
Хімікі СССР
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»