wd wp Пошук:

Фёдар Мікалаевіч Бялевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бялевіч. Фёдар Мікалаевіч Бялевіч (Білевіч[1]) (21 мая 1923, станцыя Бада, Хілокскі раён, Чыцінская вобласць — 2 кастрычніка 2004) — старэйшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)[2].

Біяграфія

Фёдар Бялевіч ў рабочай сям’і. Па нацыянальнасці беларус[2]. Атрымаў пачатковую адукацыю, пасля чаго працаваў фармоўшчыкам на цагляным заводзе. У студзені 1942 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Са жніўня таго ж года[2] — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, быў наводчыкам станковага кулямёта 738-га стралковага палка 134-й стралковай дывізіі 69-й арміі 1-га Беларускага фронту. Удзельнік баёў пад Сталінградам, Ржэвам, Ярцэвам, вызвалення Беларусі, Польшчы, Берлінскай аперацыі[2].

Вызначыўся падчас баёў у Германіі ля Франкфурта-на-Одэры[2][1].

24 красавіка 1945 года ў ходзе бою ля чыгуначнай станцыі Брызен агнём свайго кулямёта прыціснуў да зямлі атакуючыя сілы пяхоты праціўніка і адбіваў варожыя контратакі 3 гадзіны[2], што спрыяла паспяховаму выкананню баявой задачы батальёнам. Паранены не пакінуў захопленых пазіцый[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 сакавіка 1945 Фёдар Бялевіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1].

Пасля заканчэння вайны быў дэмабілізаваны. Пражываў у Мінску, працаваў шафёрам аўтатранспартнай калоны № 5[1].

Згодна кнізе Міхаіла Герштэйна «Заблудныя ў часе», улетку 1992 года Бялевіч быў відавочцам НЛА у вёсцы Ліпнікі Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці[3].

Таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Славы 3-й ступені, а таксама побач медалёў[1]. 15 красавіка 1999 года Указам Прэзідэнта Беларусі быў узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» 3-й ступені[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Билевич Фёдор Николаевич(руск.) . . Праверана 2012-2-17.
  2. 1 2 3 4 5 6 Белевич Фёдор Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 49. — 737 с.
  3. Михаил Герштейн. «Заблудившиеся во времени».(руск.) . . Праверана 2012-2-17.
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 15 апреля 1999 г. № 217. О награждении Героев Советского Союза и полных кавалеров ордена Славы орденом «За службу Родине» II и III степени(руск.) . . Праверана 2012-2-17.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Забайкальскім краі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 2 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе