wd wp Пошук:

Фёдар Мацвеевіч Хлуднеў

Фёдар Мацвеевіч Хлуднеў (19171944) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Фёдар Хлуднеў нарадзіўся 5 чэрвеня 1917 года ў вёсцы Жында 2-е (цяпер — Красначыкойскі раён Забайкальскага края). Пасля заканчэння трох класаў школы пражываў і працаваў на станцыі Хілок ў Чыцінскай вобласці. У маі 1941 года Хлуднеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[2].

Да лістапада 1943 года чырвонаармеец Фёдар Хлуднеў быў гарматным нумарам 89-й цяжкай гаўбічнай артылерыйскай брыгады разбурэння 12-й артылерыйскай дывізіі 4-га артылерыйскага корпуса прарыву 65-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 18-19 лістапада 1943 года Хлуднеў, знаходзячыся на наглядальным пункце, кулямётным агнём адбіў тры нямецкія контратакі, сам два разы быў паранены, але працягваў змагацца[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1943 года чырвонаармеец Фёдар Хлуднеў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Ордэн Леніна і медаль «Залатая Зорка» ён атрымаць не паспеў, бо памёр ад атрыманых раненняў 5 студзеня 1944 года. Пахаваны на вайсковых могілках горада Добруш Гомельскай вобласці Беларусі[2].

У гонар Хлуднева названы вуліцы ў Добрушы, Лінёвым Возеры і Хілку, усталяваны бюст у пасёлку Лінёва Возера Хілокскага раёна[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 12 лютага 2022.
  2. 1 2 3 4 Хлуднев Фёдор Матвеевич(руск.) . AZ Library. Праверана 2014-9-16.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чыцінскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Забайкальскім краі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Добрушы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Памерлі 5 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ад ран
Катэгорыя·Пахаваныя ў Добрушы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных