У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шапіра.
Фёдар Львовіч Шапіра (Файвіш Лейбавіч) (24 сакавіка (6 красавіка) 1915, Віцебск — 30 студзеня 1973, Масква) — вядомы савецкі фізік-ядзершчык, доктар фізіка-матэматычных навук (1962), прафесар (1967), член-карэспандэнт АН СССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Ф. Л. Шапіра нарадзіўся ў 1915 годзе ў Віцебску. З 1934 года вучыўся ў Маскве ў энергетычным тэхнікуме, з 1935 года працаваў інжынерам. У 1941 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. Удзельнічаў у баях пад Масквой у 1941—1942 гг., быў паранены. У 1942—1945 гадах працаваў у Маскве. З 1945 года ў Фізічным інстытуце АН СССР. З 1958 года Ф. Л. Шапіра ў Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў у горадзе Дубна, у якім з 1959 года займаў пасаду намесніка дырэктара Лабараторыі нейтроннай фізікі. Адначасова з 1946 года выкладаў у Маскоўскім універсітэце.
Ф. І. Шапіра ўнёс значны ўклад у тэарэтычнае і эксперыментальнае даследаванне рэзананснага паглынання нейтронаў у тоўстых слаях урану, тэмпературных эфектаў рэактараў. Першае аўтарскае пасведчанне на вынаходніцтва новага спосабу ператварэння цеплавой энергіі ў электрычную атрымаў яшчэ ў час вучобы ў Маскоўскім энергетычным тэхнікуме. Ф. І. Шапіра належаць працы па фізіцы ядзерных рэактараў, ядзернай і нейтроннай фізіцы. Таксама прапанаваў метад нейтроннай спектраскапіі — спектраметрыю па часе запавольванні нейтронаў (1955), метад карэляцыі нейтронаў шляхам іх фільтрацыі праз палярызаваную пратонную мішэнь (1960) і інш.
ШАПІРА ФЁДАР (Файвіш) ЛЬВОВІЧ(недаступная спасылка) // ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна»
Шапиро Фёдор Львович Архівавана 25 кастрычніка 2011. (руск.)
ШАПИРО Фёдор Львович(недаступная спасылка) // Музей истории науки и техники ОИЯИ (руск.)