wd wp Пошук:

Фёдар Архіпавіч Яфімаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яфімаў. Фёдар Архіпавіч Яфімаў (Псеўд.: Ф. Архіпаў, Ф. Архипов, Федор Архипов) (нар.5 мая 1933 г., сяло Наватроіцкае, Цярноўскі раён, Варонежская вобласць, РСФСР) — рускамоўны пісьменнік Беларусі, перакладчык, літаратурны крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся у сялянскай сям’і. Скончыў Варонежскае сувораўскае (1951) і Чарапавецкае пяхотнае (1953) вучылішча. Камандаваў узводам. У 19571958 гг. вучыўся на Цэнтральных курсах палітсаставу ў Смаленску. Служыў у Савецкай Арміі да 1963 г. Дэмабілізаваўся ў званні капітана. З 1959 г. жыве ў Мінску. У 19661967 гг. загадваў аддзелам нарыса і публіцыстыкі часопіса «Нёман». У 1967 г. скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве.

У красавіку 1968 г. на аб’яднаным партсходзе творчых саюзаў БССР публічна выступіў супраць умяшальніцтва СССР ва ўнутраныя справы Чэхаславакіі, супраць савецкай цэнзуры. За гэта быў выключаны з КПСС, пераследаваўся — не мог уладкавацца на працу і жыў у безграшоўі[1].

У часы цкавання А. Салжаніцына выступаў у падтрымку расійскага пісьменніка – звярнуўся ў сакратарыят Саюза пісменнікаў СССР з пісьмовым пратэстам супраць гэтых пераследаў. Ф. Яфімаў падтрымаў пісьменніцу Л. Вакулоўскую, якую абвінавачвалі ў антысаветызме.

У друку з вершамі выступае з 1951 г., у Беларусі — з 1959 г. Піша на рускай мове. Аўтар кніг вершаў «Армия» (1962), «Утренний автобус» (1964), «Дням настоящим» (паэма, вершы, 1972), «Светлые зимние ночи» (1982).

Перакладае творы беларускіх паэтаў на рускую мову. Асобнымі выданнямі выйшлі кнігі А.Русака «Пролетели ветры» (Масква, 1969), А.Лойкі «Расколдованное Полесье» (Масква, 1976), а таксама кніга курдскага паэта Г.Чарказяна «Цвет доброты» (1986).

Як крытык піша па-беларуску.

Зноскі

  1. Тарас, В. На острове воспоминаний // Нёман. — 1998. — № 5. — С. 98 — 99.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі