wd wp Пошук:

Фёдар Аляксандравіч Сцебянёў

Фёдар Аляксандравіч Сцебянёў (21 верасня 1899, в. Падсосенне, Валагодская вобласць — 8 лютага 1971, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Удзельнік Грамадзянскай вайны. У Чырвонай Арміі з 1919 года. У 1919 годзе ваяваў на Заходнім фронце супраць войскаў генералаў Булак-Булаховіча і Юдзеніча, удзельнік абароны Петраграда, быў паранены. У 1920 годзе ваяваў на Паўднёвым фронце супраць Урангеля. У 1921 годзе скончыў Сімферопальскія камандныя пяхотныя курсы, затым ваенна-палітычныя курсы ў Кіеве. Служыў палітруком палкавой школы.

Удзельнік вызваленчага пахода Чырвонай Арміі у Заходнюю Беларусь 1939 года.

Сустрэў Вялікую Айчынную вайну на пасадзе намесніка начальніка палітаддзела ваеннага вучылішча ў Беларускай ССР. На фронце з 1941 года — палкоўнік, камандзір палка. Вызначыўся ў Беларускай аперацыі. У 1943 годзе скончыў курсы «Выстрал». 27 чэрвеня 1944 года полк на чале з Ф. А. Сцебеневым захапіў чыгуначную станцыю Орша. Удзельнічаў у вызваленні Барысава і Мінска, фарсіраваў Нёман каля Гродна, захапіў і ўтрымліваў плацдарм да падыходу падмацавання.

У 1946 годзе звольнены ў запас. Жыў і працаваў у Маскве.

Памёр 8 лютага 1971 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках.

Памяць

У 1973 годзе яго імем названы вуліца і завулак у Кастрычніцкім раёне Мінска.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 кастрычніка
Катэгорыя·Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Выпускнікі курсаў «Выстрал»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
Катэгорыя·Памерлі 8 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-японскай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава III ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці