wd wp Пошук:

Фёдар Іларыёнавіч Мачалаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мачалаў.

Фё́дар Іларыё́навіч Мача́лаў (1915, в. Лозы Сожнаўскага раёна Курскай вобласці, Расійская імперыя29 снежня 1941, каля Таржка Цвярской вобласці, РСФСР, СССР) — савецкі пілот-знішчальнік, удзельнік баёў на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1915 годзе ў вёсцы Лозы Сожнаўскага раёна Курскай вобласці[1] (паводле іншых звестак у вёсцы Верхнія Лозы Белгародскай вобласці[2]).

Скончыў адэскае вучылішча лётчыкаў (1939).

22 чэрвеня 1941 года, у першы дзень нямецкага ўварвання ў Беларусь, намеснік камандзіра эскадрыллі 33-га авіяцыйнага палка Фёдар Мачалаў адным з першых збіў варожы самалёт-разведчык[3]. Са жніўня 1941 — капітан, камандзір звяна ў складзе 129-га знішчальнага авіяцыйнага палка (пазней пераўтвораны ў 5-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк[4]). У выніку штурмавых дзеянняў з удзелам Мачалава было знішчана 15 самалётаў, 7 цыстэрнаў з палівам, 10 агнявых пунктаў, 12 аўтамашын з грузам і 700 вайскоўцаў.

Загінуў 29 снежня[1] (або 26 снежня[2]) 1941 у раёне Таржка пры спробе пасадзіць ЛаГГ-3, у якога спыніўся матор[3]. Пахаваны ў вёсцы Залазіна Новакарэльскага раёна Калінінскай вобласці, перазахаваны ў братэрскую магілу ля вёскі Талмачы Ліхаслаўскага раёна Цвярской вобласці[5]. Указам №102 ад 28 сакавіка 1942 узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна).

Памяць

Імя Фёдара Мачалава носіць вуліца ў Пружанах Брэсцкай вобласці, дзе ён служыў на пачатку вайны.

Зноскі

  1. 1 2 Федор Илларионович Мочалов (руск.) . Личный состав. Авиаторы Второй мировой. Праверана 28 лістапада 2011.
  2. 1 2 Мочалов Фёдор Илларионович (1911 — январь 1942) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 435. — 30 000 экз.
  3. 1 2 А. И. Лавейкин. Воспоминания участника Великой Отечественной Войны Героя Советского Союза генерал-майора авиации Лавейкина Ивана Павловича (руск.) . История. ВВС России. Праверана 28 лістапада 2011.
  4. 129-й истребительный авиационный полк -> 5-й гвардейский истребительный авиационный Берлинский Краснознаменный ордена Богдана Хмельницкого полк (руск.) . Авиаторы Второй мировой (18 жніўня 2009). Праверана 28 лістапада 2011.
  5. Лихославльский район. Cписок воинов, погибших, умерших от ран (болезней) и захороненных на территории Тверской области, на которых отсутствуют сведения о призыве, месте рождения и проживании родственников // Книга памяти Лихославльского района. — Т. 11.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курскай вобласці
Катэгорыя·Капітаны
Катэгорыя·Памерлі ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў авіякатастрофах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня