wd wp Пошук:

Фёдар Іванавіч Прывалаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прывалаў.

Фёдар Іванавіч Прывалаў (нар. 10 сакавіка 1957, в. Пабеда, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[1], член-карэспандэнт з 2014), доктар сельскагаспадарчых навук (2009), прафесар (2013). Ганаровы доктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2013). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2017).

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1983).

З 1983 года галоўны аграном, з 1986 года дырэктар, з 1991 года старшыня праўлення саўгаса «Шыпяны» Смалявіцкага раёна.

З 2002 года старшыня Нясвіжскага райвыканкама. З 2006 года генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве[2].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2006).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па інтэнсіфікацыі тэхналогій вырошчвання збожжавых культур за кошт навукова абгрунтаванага прымянення рэгулятараў росту, сродкаў абароны, біятэхнічных сродкаў, якія забяспечваюць павышэнне ўстойлівасці пасеваў да неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя і атрыманне ўраджайнасці на ўзроўні 6-7 і больш тон збожжа з гектара. Удзельнічаў у стварэнні і ўкараненні ў вытворчасць больш за 30 новых высокаўраджайных з палепшанымі якасцямі прадукцыі гатункаў збожжавых, зернебабовых, тэхнічных і кармавых культур. Пад яго кіраўніцтвам на тэхналагічным палігоне Шыпяны ўведзены ў эксплуатацыю сучасны насенны завод. Ініцыяваў далучэнне Рэспублікі Беларусь да Еўрапейскай кааператыўнай праграмы па генетычных рэсурсах раслін (ECP/ GR), што забяспечыла ўступленне рэспублікі ў інтэграваную сістэму банкаў генаў Еўропы (АEGIS), дзякуючы чаму беларускія навукоўцы атрымалі доступ да генетычных рэсурсаў сельскагаспадарчых раслін навуковых устаноў Еўропы. Удзельнічаў у фарміраванні дзяржаўных праграм у галіне сельскагаспадарчай біятэхналогіі, развіцця селекцыі і насенняводства збожжавых, зернебабовых, тэхнічных і кармавых сельскагаспадарчых раслін.

Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 15 рэкамендацый, 15 калектыўных выданняў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. НАН Беларусі падвяла вынікі выбараў новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў
  2. ПРЫВАЛАЎ Фёдар Іванавіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Раслінаводы Беларусі
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў