wd wp Пошук:

Фёдар Іванавіч Забела

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Забела. Фёдар (Тодар) Іванавіч Забела (сакавік 1896, пас. Чабусы, Асавецкая воласць, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Любанскі раён — 1935, г. Елабуга, Татарстан) — беларускі савецкі гісторык, аўтар прац па гісторыі Беларусі эпохі феадалізму.

Біяграфія

З заможнай шляхецкай сям’і герба «Тапор»[1]. Скончыў гімназію (1916). Навучаўся на медыцынскім факультэце ў Кіеўскім універсітэце, паздней на гісторыка-філалагічным факультэце. Ревалюцыйныя падзеі і полькая акупацыя не далі завяршыць навучання. Выкладаў лацінскую мову як рэпэтытар, працаваў Кіеўскім губернскім камітэце. Вярнуўшыся на Радзіму (1920) выкладаў у сельскай школе. Быў старшынёй культурна-гістарычнай секцыі краязнаўчага таварыства ў Магілёве, арганізоўваў драматычныя і антырэлігійныя гурткі, нават прымаў удзел у стварэнні калгасаў[1]. З 1921 у Мінску[2]. Скончыў педагагічны фак-т БДУ (1925)[3]. Аспірант, вучань У. І. Пічэты. Першы з беларускіх гісторыкаў, хто падрабязна даследаваў феадальнае памесце і быт прыгоннага сялянства.

Старшыня культурна-гістарычнай секцыі Магілёўскага таварыства БАН. Арыштаваны 24 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі».

Яму [Фёдару Іванавічу] прыгадалі ўсё: і тое, што ён сын памешчыка і былы дваранін, і тое, што служыў у асабістым гетманскім канвоі ў Кіеве. Але самае галоўнае абвінавачванне заключалася ў арганізацыі Забэлам філіяла «Саюза вызвалення Беларусі» ў горадзе на Дняпры, што катэгарычна адмаўляў падсудны. Калі ў яго на допыце спыталі, што яму вядома пра нацыянал-дэмакратаў, Фёдар Іванавіч адказаў:- Вядома мне наступнае: імкненне нацдэмакратаў нацыянальныя пытанні ставіць вышэй за класавыя, вывядзенне тэорыі самабытнасці, сцягванне аграрнай палітыкі партыі ў бок капіталізму, што адлюстравалася ў хутарызацыі і пасялкоўшчыне, ідэалізацыя мінулага Беларусі.[1]

Асуджаны «тройкай» за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» (ст.58/4, 7, 10, 11 КК РСФСР) да 5 гадоў высылкі ў г. Елабуга. Вызвалены 27 ліпеня 1935. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 10 ліпеня 1957.

Навуковая спадчына

  1. Дыпломная праца «Дворная гаспадарка на Беларусі ў другой палове XVIII ст. і быт падданага сялянства».
  2. Артыкул «Панская гаспадарка на Беларусі і быт падданага сялянства ў другой палове XVIII стагоддзя» (1928).
  3. Даследаванне «Землеўласнік і земляроб па Статуту Літоўскаму 1588 г.» (пад кір. Пічэты).
  4. Сацыяльна-эканамічны нарыс «Месца Берасцейскае ў XVI стагоддзі» (1929).
  5. Распрацоўваў тэму «Лівонія ў другой палове XVI стагоддзя», але быў рэпрэсаваны (1930), і больш яго працы не публікаваліся.

У сваіх поглядах на сялянскую гаспадарку Беларусі 18 ст. быў пад уплывам Доўнар-Запольскага, падтрымліваў думку таго пра заняпад эканомікі Беларусі ў той час, пра яе слабую сувязь з рынкам.

Зноскі

  1. 1 2 3 Анатоль Статкевіч-Чабаганаў Забэлы герба «Тапор» //«Роднае слова». — 2010. — № 8
  2. Уладзімір Міхнюк Забела Тодар Іванавіч // ЭГБ. — Том 3. — Мн.1996. — с.390
  3. Уладзімір Міхнюк Забела Тодар Іванавіч // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў 3 т. — Том 1. — Мн.2007. — с.636-537.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1935 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў СССР