wd wp Пошук:

Фэст-ноз

Фэст-ноз, 2007 г.

Фэст-ноз (брэт.: fest-noz, літаральна “начное свята”) — традыцыйная брэтонская танцавальная вечарына, якая суправаджаецца спевамі і інструментальнай музыкай.

Традыцыя

Тэрмін “фэст-ноз” вядомы ў Брэтані з канца XIX ст., аднак канчаткова гэта назва замацавалася за традыцыйнымі вечарынамі толькі ў сярэдзіне XX ст. Лічыцца, што ў мінулым яны праводзіліся падчас пабудовы жытла для ўтоптвання зямлі для падлогі або падчас сельскагаспадарчых работ для выраўноўвання паверхні палеткаў. У нашы дні фэст-ноз накіраваны на захоўванне брэтонскіх народных традыцый. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі розных пакаленняў. Штогод у Брэтані арганізуецца вялікая колькасць такіх вечарын.

Асаблівасці

Для фэст-ноза характэрны групавыя танцы, калі ўдзельнікі становяцца ў кола або ў раўналежныя лініі. Танцы, накіраваныя на збліжэнне танцораў “жывот да жывата”, калісьці былі забаронены царквой як юрлівыя. Дзеянне суправаджаецца музычным акампанементам. Да вынаходніцтва мікрафонаў найчасцей гралі на брэтонскай дудзе і габоі, пасля чаго пачалі выкарыстоўваць розныя музычныя інструменты з надзвычай разнастайным рэпертуарам. Песні спяваюцца як падчас танца самімі танцорамі, так і ў прамежку паміж танцамі адмысловымі выканаўцамі.

Спадчына

5 снежня 2012 г. фэст-ноз быў прызнаны ЮНЕСКА нематэрыяльнай спадчынай чалавецтва.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Народныя танцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя мерапрыемствы
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Францыі