wd wp Пошук:

Фторыставадародная кіслата

Фторыставадародная кіслата, плавікавая кіслата, фторавадародная кіслата — раствор фторыстага вадароду ў вадзе, HF.

Бясколерная вадкасць. Шчыльнасць 1149 кг/м³ пры тэмпературы 15 °С (1,00132—1,07099 г/см³ пры 25 °С[1]). Тэмпература кіпення азеатропнай сумесі (38,2 % фторыстага вадароду па масе) складае 114,5 °С[1]. Моцная кіслата. Утварае солі — фтарыды. Рэагуе са шматлікімі рэчывамі, у т.л. з аксідамі крэмнію, малібдэну, вальфраму, танталу, ніобію, бору і з сілікатамі (у т.л. са шклом).

Атрыманне

Фторыставадародную кіслату атрымліваюць растварэннем фторыстага вадароду ў вадзе, воднай абсорбцыяй газападобных прадуктаў сернакіслага раскладання фтарыду кальцыю, флюарытавых руд, фторзмяшчальных адходаў прамысловасці, пірагідролізам фтарыдаў кальцыю, урану і іншых металаў.

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца ў працэсах сінтэзу фтарыдаў, у складзе раствораў для траўлення шкла, кварцу, металаў і некаторых сплаваў і інш.

Шкоднае ўздзеянне

Фторыставадародная кіслата таксічная. Выклікае апёкі скуры (уздзеянне разбаўленай кіслаты можа выявіцца праз некалькі гадзін[1]), раздражненне слізістых абалонак.

Зноскі

  1. 1 2 3 Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Злучэнні фтору
Катэгорыя·Злучэнні вадароду
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Неарганічныя кіслоты
Катэгорыя·Хімічныя рэчывы без шчыльнасці
Катэгорыя·Высоканебяспечныя рэчывы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара