wd wp Пошук:

Флюарыт

Флюары́т (ад лац.: fluor цячэнне), плавікавы шпат, мінерал, які належыць да фтарыдаў, фтарыд кальцыю CaF2, можа ўтрымліваць дамешкі рэдказямельных элементаў (з утрыманнем ітрыю — ітрафлюарыт).

Апісанне

Утварае кубічныя крышталі, іх зросткі, зярністыя, валакністыя, масіўныя агрэгаты, зямлістыя масы. Празрысты ў дыяпазоне хваляў 0,125—10 мкм. Колер жоўты, зялёны, фіялетавы, чорны, бясколерны і інш. Малекулярная маса 78,08. Цвёрдасць 4, шчыльнасць ад 2,95 да 3,8 г/см³. Тэмпература плаўлення 1360 °C.

Пашырэнне

Трапляецца ў магматычных пародах, гідратэрмальных жылах, даламітах, вапняках. Радовішчы флюарыту ёсць у Расіі, ЗША, Украіне, Германіі, Вялікабрытаніі і інш.

Выкарыстанне

Флюарыт выкарыстоўваецца ў металургіі ў якасці крыніцы фтору і яго злучэнняў, у шкляной прамысловасці. Чысты флюарыт выкарыстоўваецца пры вырабе аптычных лінз і прызмаў. Флюарыт, актываваны прымесямі, у т.л. рэдказямельнымі элементамі, выкарыстоўваецца ў лазернай тэхніцы для пераўтварэння інфрачырвонага выпраменьвання ў бачнае святло. Таксама флюарыт выкарыстоўваецца ў якасці фотахромнага матэрыялу, цвёрдых электралітаў з высокай электраправоднасцю і інш.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Злучэнні фтору
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Мінералы кальцыю
Катэгорыя·Галагеніды (мінералы)
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Фтарыды (мінералы)