wd wp Пошук:

Фрыдрых фон Шольц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шольц.

Фры́дрых фон Шольц (ням.: Friedrich von Scholtz; 24 сакавіка 185130 красавіка 1927) — германскі ваенны дзеяч, генерал ад артылерыі (1912). Удзельнік Франка-прускай і Першай сусветнай войнаў. Падчас Першай сусветнай вайны камандаваў 20-м корпусам, 8-й арміяй і групай армій Шольца.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1851 годзе ў Фленсбургу, ваенную кар’еру пачаў у Рэгенсбургу. Служыў у якасці радавога і афіцэр-кадэта ў артылерыйскіх падраздзяленнях. Фрыдрых дабраахвотнікам удзельнічаў у франка-прускай вайне, пасля вайны паступіў у Ваенную акадэмію ў Патсдаме.

У 1872 годзе атрымаў званне лейтэнант, у 18741876 гадах вучыўся ў артылерыйскай школе ў Берліне. У 1901 годзе атрымаў званне палкоўнік. У 1908 годзе прызначаецца камандзірам 21-й пяхотнай дывізіі, а 1 кастрычніка 1912 года атрымлівае званне генерал ад артылерыі і прызначаецца камандзірам 20-га армейскага корпуса.

Першая сусветная вайна

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны, на чале свайго корпуса прыбывае на Усходні фронт. Корпус Шольц ўдзельнічае ў бітвах пры Таненберзе і ў баях пад Лоддзю. 26 мая 1915 года фон Шольц прызначаецца камандзірам 8-й арміі і накіроўваецца на Заходні фронт у раён Вердэна. 22 красавіка 1917 года Фрыдрых фон Шольц замяняе Ота фон Белава на пасадзе камандуючага 11-й арміяй, якая знаходзіцца на Салоніцкім фронце.

Шольц становіцца камандуючым групай армій Шольца (якая складаецца з 11-й германскай і 1-й балгарскай армій). Яго група армій практычна цалкам складалася з балгарскіх войскаў, паколькі практычна ўсе нямецкія войскі былі выведзеныя з Балкан. Фон Шольц камандаваў шасцю балгарскімі і адной германскай дывізіямі (аднак у гэтай дывізіі таксама практычна ўсе падраздзяленні былі балгарскімі).

Шольц падчас службы на Салоніцкім фронце здолеў знайсці агульную мову з балгарскімі саюзнікамі і заслужыў у іх высокую рэпутацыю.

У верасні 1918 годзе саюзным войскам удалося прарваць абарону нямецка-балгарскіх войскаў на Салоніцкім фронце і 29 верасня 1918 года Балгарыя капітулявала. Фрыдрых фон Шольц быў звольнены з арміі 24 студзеня 1919 года пасля заканчэння Першай сусветнай вайны. Памёр у 1927годзе .

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116902183 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1851 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Памерлі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла 1-й ступені
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Памерлі 30 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі франка-прускай вайны
Катэгорыя·Генералы артылерыі (Германія)
Катэгорыя·Памерлі ў Саксоніі-Ангальт
Катэгорыя·Кавалеры «Ордэна Кароны» (Прусія)
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа