wd wp Пошук:

Фрыдрых Саксонскі

Артыкул пра вялікага магістра. Пра кіраўніка Саксоніі гл. Фрыдрых III, курфюрст Саксоніі.

Фрыдрых Саксонскі (Фрыдрых Ветын; ням.: Friedrich von Sachsen; 26 кастрычніка 1474, Торгау14 снежня 1510, Рохліц) — 36-ы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна з 1498 года. Трэці сын (малодшы з тых, што перажылі маленства) герцага Альбрэхта III Саксонскага і Сідоніі Багемскай, дачкі Іржы з Подзебрадаў. Належаў да Альбертынскай лініі — малодшай галіны кіраўнікоў Саксоніі Ветынаў. Атрымаў цудоўную адукацыю ва ўніверсітэтах Сіены і Лейпцыга. У маладосці служыў канонікам у Кёльне, затым знаходзіўся пры двары майнцкага архібіскупа.

У канцы 90-х гадоў XV стагоддзя ў Тэўтонскім ордэне, які з Другога Таруньскага міру 1466 года з’яўляўся васалам Каралеўства Польскага, узнікла ідэя выбіраць вялікіх магістраў толькі з ліку імперскіх князёў (ням.: рэйхсфюрст), якія былі падпарадкаваны германскаму імператарі маглі пазбегнуць правядзення цырымоніі амажу свайму сюзерэну — польскаму каралю. Сваяк Ягелонаў у якасці вялікага магістра Ордэна павінен быў значна ўзмацніць пазіцыі крыжакоў.

У 1498 годзе пасля смерці вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Іагана фон Тыфена ордэнскае пасольства прапанавала Фрыдрыху Саксонскаму заняць вакантную пасаду вялікага магістра. 29 верасня таго ж 1498 года ў Кёнігсбергу Фрыдрых Саксонскі ўступіў у ордэн і адначасова быў выбраны новым вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна.

Некаторы час Фрыдрыху Саксонскаму ўдавалася пазбягаць прынясення васальнай прысягі польскаму каралю, дзякуючы пастаянным апеляцыям да іншага свайго сюзерэна — імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліяну I, а таксама дзякуючы частай змене манархаў на польскім троне.

У 14981501 гадах польскі кароль Ян I Ольбрахт двойчы пагражаў Тэўтонскаму ордэну вайной з-за адмовы вялікага магістра Фрыдрыха Саксонскага прыносіць ленную прысягу. У 1501 годзе польскі кароль размясціў свае войскі на мяжы з Прусіяй, пагражаючы адкрытай інтэрвенцыяй. Толькі смерць Яна I Ольбрахта ў чэрвені 1501 года выратавала Тэўтонскі ордэн ад новай вайны з Польшчай.

У 1501 годзе германскі імператар Максіміліян I Габсбург афіцыйна забараніў Фрыдрыху прысягаць каралю Яну Ольбрахту. Пасля жорсткіх патрабаванняў новага польскага караля Жыгімонта I Старога ў 1507 годзе вялікі магістр Фрыдрых Саксонскі з’ехаў з Прусіі ў Саксонію, дзе прыняўся шукаць падтрымкі для захавання незалежнасці Ордэна, якою знайшоў у асобе імператара Максіміліяна I, які змагаўся з Ягелонамі за дамінаванне ў Цэнтральнай Еўропе.

Сканаў вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Фрыдрых Саксонскі 14 снежня 1510 года ў Рохліцы. Як духоўная асоба (вялікі магістр каталіцкага ордэна) ён не быў жанаты і, адпаведна, не меў дзяцей.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137531621 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137531621 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Папярэднік:
Іаган фон Тыфен
вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
14981510
Пераемнік:
Альбрэхт Брандэнбург-Ансбахскі
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1474 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Калінінградзе
Катэгорыя·Дынастыя Ветынаў
Катэгорыя·Памерлі ў Рохліцы
Катэгорыя·Ветыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Торгау
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вялікія магістры тэўтонскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1510 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 14 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Германіі