wd wp Пошук:

Фрыдрых Вільгельм Баўэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Баўэр. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Баўр. Фрыдрых Вільгельм Баўэр (Баўр) (руск.: Фридрих Вильгельм ці Фёдор Вилимович Баур) (17311783) — нямецкі і расійскі ваенны і ваенны інжынер, генерал-інжынер.

Біяграфія

Паходзіць з шведскіх дваранаў. Нарадзіўся ў Верхнім Райне. З 1757 года служыў у гесэнскай, браўншвейскай і прускай арміях, з 1762 па 1763 гг. — генерал-кватэрмейстр прускай арміі. Удзельнічаў у Сямігадовай вайне. З 1769 г. перайшоў на расійскую службу, удзельнічаў расійска-турэцкай вайне 17681774 гг. У 1772 г. прызначаны генерал-кватэрмейстрам (начальнікам Генштаба). У 1783 г. быў прызначаны кіраўніком Артылерыйскага і інжынернага шляхецкага кадэцкага корпуса.

Баўэр кіраваў фартыфікацыйнымі працамі ў Дортмундзе, Нарве, Пярнаве. Высунуў праект умацавання заходняй мяжы Расійскай імперыі. У 1780 г. пасля інспекцыі заходняй мяжы адхіліў раней складзеную канцэпцыі, паводле якой меркавалася ўзвесці крэпасці ў Полацку, Сянне і Магілёве, і ўзвесці фартэцыі ў Будзілаве, Талачыне, Рагачове, Дрысе, Дынабургу, рэканструяваць сапежынскую фартэцыю ў Старым Быхаве. Аднак ніводная з прапанаваных Баўэрам крэпасцей не была пабудавана.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Картографы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія II класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1731 годзе
Катэгорыя·Ваенныя інжынеры
Катэгорыя·Памерлі ў 1783 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1734 годзе
Катэгорыя·Ваенныя Германіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Ваенныя Расіі
Катэгорыя·Архітэктары Царскага Сяла (Пушкіна)