wd wp Пошук:

Францішак Ондржычак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ондржычак.

Фра́нцішак О́ндржычак (чэшск.: František Ondříček; 29 красавіка 1857, Прага — 12.4.1922) — чэшскі скрыпач, педагог, кампазітар.

Вучыўся ў Пражскай (1873—1876) і Парыжскай (1877—1879) кансерваторыях у А. Беневіца і Л. Ж. Масара. У 1879—1881 саліст аркестра Ж. Э. Падлу ў Парыжы. З 1909 г. выкладчык, з 1912 г. дырэктар заснаванай ім Новай венскай кансерваторыі, з 1919 г. кіраўнік скрыпічнага класа Ніколі майстэрства пры Пражскай кансерваторыі.

Творчасць

Яго выкананне вылучалася віртуознасцю, чысцінёй інтанавання, адточанасцю дэталей і эмацыянальнасцю. Аўтар твораў для скрыпкі і фартэпіяна, у т.л. «Фантазіі на тэмы оперы „Іван Сусанін“ Глінкі» (1889), «Чэшскай рапсодыі» (1906), танцаў і інш. п’ес, кадэнцый да скрыпічных канцэртаў Н. Паганіні, І. Брамса, В. А. Моцарта і інш. Напісаў (разам з С. Мітэльманам) метадычную працу «Новы метад навучання вышэйшай тэхніцы скрыпічнай ігры…» (1909; з дадаткам — 15 мастацкіх эцюдаў для скрыпкі сола).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мілане
Катэгорыя·Памерлі ў 1922 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
Катэгорыя·Выпускнікі Пражскай кансерваторыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
Катэгорыя·Памерлі 12 красавіка
Катэгорыя·Кампазітары Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных