wd wp Пошук:

Францішак Нарбут

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нарбут. Францішак (Франц-Салезій) Нарбут (польск.: Franciszek Narbutt; 9 лістапада 1845, маёнт. Шаўры, Лідскі павет — 7 снежня 1892, Трновец-над-Вагам, Венгрыя) — капітан узброеных сіл паўстанцаў 1863-64 гг.

Біяграфія

Адзін з сыноў Тэадора Нарбута. Брат удзельнікаў паўстання — Людвіка, Баляслава і Станіслава Нарбутаў.

Скончыў Шляхецкі інстытут у Вільні, вучыўся на факультэце права Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе ўступіў у падпольную арганізацыю польскіх студэнтаў. Пасля таго, як арганізацыю раскрылі, вымушаны быў у 1861 годзе пакінуў вучобу і ад’ехаў у Вільню. Потым нелегальна з’ехаць за граніцу Расіі. Спачатку ў Брусель, потым у Жэневу.

З пачаткам паўстанне ў 1863 годзе далучыўся да атрадаў Мар’яна Лангевіча, які дзейнічаў у Сандамірскім ваяводстве, дзе адразу служыў у пяхотным аддзеле ў рангу капітана, а потым прымаў удзел у стварэнні кавалерыйскага аддзела[2], дзейнічаў у Люблінскім ваяводстве.

Пасля паражэння нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі эмігрыраваў у Францыю, дзе нейкі час галадаў, пакуль не сустрэў сваю сястру Тэадору Манчуанску, якая дапамагла яму. Потым з’ехаў у Бельгію, нарэшце пераехаў у Венгрыю, дзе і асеў. Там Францішак Нарбут ажаніўся з Ізабелай Сейлар, працаваў чыгуначным інжынерам[3] на чыгунках Малдовы і Венгрыі.

Памёр у венгерскім горадзе Торнуш 7 снежня 1892 года, дзе і пахаваны.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 лютага 2022.
  2. Гісторыя Лідскага паўстання: успаміны пра Людвіка Нарбута, Зоф’я Кавалеўская, Наша Слова, 26-08-2021
  3. Тэадор Нарбут: Зачараваны старажытнай Літвой, Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі 7 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1892 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Славакіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1845 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага шляхецкага інстытута
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Нітранскім краі
Катэгорыя·Род Нарбутаў