wd wp Пошук:

Францішак Купка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Купка.

Францішак Ку́пка (чэшск.: František Kupka, французскі псеўданім Поль Рэнья́р (фр.: Paul Regnard); 23 верасня 1871, Опачна, Багемія — 24 чэрвеня 1957) — чэшскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў абстрактнага мастацтва.

Біяграфія

Дом Купкі ў Опачне

Вучыўся ў 18881891 гадах Пражскай акадэміі мастацтваў, у 18911895 у Венскай акадэміі мастацтваў. З 1895 года ў Парыжы, з 1906 года ў Пюто (Францыя).

з 1919 года прафесар Акадэміі мастацтваў у Празе. З 1931 года член аб’яднання «Абстракцыя — творчасць».

Творчасць

У ранні перыяд пісаў карціны ў духу імпрэсіянізму («Бібліяфіл»), сімвалізму («Недавер, або Чорны ідал», 1903), экспрэсіянізму («Архаічная», 1910). Пазней звярнуўся да абстрактных кампазіцый і т.зв. арфізму (тэрмін уведзены Т. Апалінэрам для абазначэння жывапісу, які перадае дынаміку рухаў і музычных рытмаў праз спалучэнні чыстых моцных тонаў і перасячэнне крывалінейных паверхняў).

Сярод твораў: «Клавішы раяля — возера», «Першы крок» (абодва 1909), «Жонка мастака сярод вертыкаляў» (19101911), «Чырвоныя і сінія дыскі» (1911), «Аморфа, двухколерная фуга» і «Дыскі Ньютана». Эцюд да двухкаляровай фугі (абодва 19111912), «Вертыкальныя чырвоныя і сінія планы», «Філасофская архітэктура» (абодва 1913), «Тры сінія, тры чырвоныя» (19131957), «Механізм» (1920), «Абстрактны жывапіс» (1931), «Аўтаномны белы» (19511952) і інш. Аўтар ілюстрацый да «Чалавека і зямлі» Э. Рэклю (1904—Об), «Гімна гімнаў» і «Эрыніяў» Л. дэ Ліля (19051909), «Лісістраты(руск.) бел.» Арыстафана (1906), «Праметэя» Эсхіла (1911), шэрагу малюнкаў, тэарэтычнай працы «Творчасць у пластычных мастацтвах» (1923).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Frantz Kupka
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. František or Frank, Franz, Francis Kupka — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  6. František Kupka // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. http://is.muni.cz/th/184132/pedf_b/Bakalarska_prace__B._Jaklova.txt
  8. Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0
  9. RKDartists

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мастакі-абстракцыяністы Францыі
Катэгорыя·Выпускнікі Пражскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Празе
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі Чэхіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Пражскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Асобы