wd wp Пошук:

Францішак Бартуль

Францішак Бартуль (15 лістапада 19184 снежня 2005) — беларускі грамадскі дзеяч.[1]

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Бярозкі[lv] каля Прыдруйску (зараз гэта тэрыторыя Латвіі). Скончыў сярэднюю тэхнічную гімназію ў Дзвінску (Даўгаўпілс).

Падчас Другой сусветнай вайны ў 1940 г. мабілізаваны ў Чырвоную Армію, трапіў у нямецкі палон і апынуўся ў Шчэціне, быў прызначаны перакладчыкам. Не вярнуўся пасля адпачынку ў Дзвінску. У 1943 г. скончыў Віленскую беларускую настаўніцкую семінарыю. Вучыўся ў Мінскай афіцэрскай школе БКА (1944).

З ліпеня 1944 г. — на эміграцыі. Знаходзіўся ў Кёнігсбергу, дзе працаваў у Камітэце самапомачы. У 1944—45 г. вучыўся на філасофскім факультэце Мюнхенскага каталіцкага ўніверсітэта, пазней — на філасофскім факультэце Грыгарыянскага ўніверсітэта ў Рыме. Адтуль перабраўся ў Вялікабрытанію, скончыў Лонданскі інстытут тэхнічнай стаматалогіі (атрымаў спецыяльнасць тэхніка-дантыста). Ад 24 снежня 1946 г. быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі, а ў 1949 г. абраны старшынёй арганізацыі. Пазней выконваў іншыя функцыі ў Галоўнай управе ЗБВБ. Быў сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў ад 1949 г., адным са стваральнікаў Беларускага хрысціянскага акадэміцкага аб’яднання «Жыццё» і Беларускага акадэміцкага каталіцкага таварыства «Рунь».

У 1956 г. з жонкай выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку, дзе меў дантыстычную майстэрню. Актыўны ўдзельнік беларускага жыцця. Уваходзіў у кіраўніцтва БАЗА і яго нью-ёрскага аддзела, быў сябрам рэдкалегіі газеты «Беларус», ад 1982 г. старшынёй Рады дырэктароў Фундацыі імя П. Крэчэўскага, членам Рады БНР.

Памер 4 снежня 2005 г. у Мангэсэце на Лонг-Айлендзе (штат Нью-Ёрк). Пахаваны на беларускіх могілках Божай Маці Жыровіцкай ў Іст-Брансуіку.

Зноскі

  1. Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 4 снежня. Францішак Бартуль

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 4 снежня
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларускіх камбатантаў
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрысенскім павеце
Катэгорыя·Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША
Катэгорыя·Асобы