У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саган.
Франсуаза Сага́н, сапр.: Куарэ́ (фр.: Françoise Sagan (Quoirez); 21 чэрвеня 1935 — 24 верасня 2004) — французская пісьменніца.
Вучылася ў Сарбонскім універсітэце, але не скончыла яго. Першы раман «Вітаю цябе, сум» (Bonjour Tristesse) напісала у 18 гадоў, раман надрукаваны ў 1954 і адразу зрабіў Ф. Саган вядомай, перакладзены на 22 мовы і выдадзены агульным накладам больш за 5 млн асобнікаў. Ф. Саган з’яўляецца аўтаркай больш як 50 кніг (раманы, п’есы, аповесці), значная колькасць якіх экранізаваная. З нагоды смерці Ф. Саган прэзідэнт Францыі Жак Шырак адзначыў, што яна была «вядучай прадстаўніцай свайго пакалення» і дапамагла вызваленню французскай жанчыны.