wd wp Пошук:

Франк Перэт

Франк Алворд Перэт (англ.: Frank Alvord Perret; 1867, Філадэльфія — 12 студзеня 1943, Нью-Ёрк) — амерыканскі прадпрымальнік, вынаходнік і вулканолаг. З 1906 года вядомы, як адзін з першых даследчыкаў (сучаснымі стацыянарнымі метадамі) вулканаў: Везувій, Кілаўэа і Мантань-Пеле, найлепшы знаўца вулканічных вывяржэнняў у 1940-х гадах.[4]

Біяграфія

Вывучаў фізіку ў Політэхнічным Інстытуце Нью-Ёркскага ўніверсітэта.

Электроніка

Працаваў у лабараторыі Томаса Эдысана ў Ніжнім Іст-Сайдзе, дзе займаўся распрацоўкай рухавікоў і ўдзельнічаў у распрацоўцы дынама-машын.

У 1886 годзе заснаваў вытворчую кампанію «Электрон» (разам з Джонам А. Барэтам, які неўзабаве пакінуў кампанію), па распрацоўцы і вытворчасці электронных прылад:

У 1889 годзе пашырыў вытворчасць на новых фабрыках у Спрынгфілдзе.

З-за працягваючыхся праблем са здароўем, ён пакінуў сваю кампанію ў 1904 годзе.

Вулканалогія

У 1900 годзе адправіўся ў Італію на лячэнне, дзе сустрэўся з Рафаэлем Матэўчы (1862—1909), дырэктарам Вулканалагічнай абсерваторыі на вулкане Везувій, і захапіўся вулканалогіяй.

У 1906 годзе ён быў асістэнтам Матэўчы у вывучэнні вывяржэння Везувія, і склаў яскравы і найболей поўны даклад аб яго вывяржэнні.

Да 1910 года ён паспеў агледзець вулканы Кілаўэа, Стромбалі, Этна, Тэйдэ і Сакурадзіма.

У 1909 годзе ён быў адным з ініцыятараў стварэння Вулканалагічнай абсерваторыі на вулкане Кілаўэа, разам з Томасом Джагарам з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і Рэджыналдам Дэйлі з Гарвардскага ўніверсітэта.

У 1911 годзе на краю кратэра Халемаўмаў было пабудавана ўкрыццё, якое ў наступным годзе пераўтварылі у Гавайскую вулканічную абсерваторыю, дзе са студзеня 1912 года Перэ пачаў сваё даследаванне Кілаўэа. Распрацаваў новыя метады даследавання вулкана, вымярэнні тэмпературы лавы, вулканічнае трымценне і іншыя рэгістрацыі вулканічнай актыўнасці.

У 1929—1932 гадах ён вывучаў разбуральнае вывяржэнне Мантань-Пеле на востраве Марцініка. У агульным ён правёў на востраве каля дзесяці гадоў. Мясцовы музей вулканалогіі названы ў яго гонар.

У 1931—1943 гадах працаваў штатным навуковым супрацоўнікам Інстытута Карнегі.

У 1940 годзе канчаткова вярнуўся ў ЗША і напісаў некалькі кніг, якія былі апублікаваныя пасля ягонай смерці.

Памёр ва ўзросце 76 гадоў.[5]

Асноўныя публікацыі

1912

1913

1924

1935

1937

1950

Зноскі

  1. Swartz A. Frank A. Perret // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Swartz A. Frank Alvord Perret // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Frank A. Perret // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Известия АН СССР. — 1946. — № 6. — С. 39.
  5. Giblin in an obituary on her research colleagues Архівавана 5 сакавіка 2016. Frank A. Perret (Carnegie Institution for Science). Accessed on 28 February 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Прадпрымальнікі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 студзеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Філадэльфіі
Катэгорыя·Вынаходнікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1867 годзе
Катэгорыя·Геолагі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных