wd wp Пошук:

Везувій

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Везувій (італ.: Vesuvio, лац.: Vesuvius) — дзеючы вулкан на поўдні Італіі у рэгіёне Кампанія непадалёку ад Неапаля. Вышыня — 1281 метраў (1944). Адзін з трох дзеючых вулканаў Італіі, адзіны дзеючы вулкан на ўласна Еўрапейскім кантыненце. Вядомы тым, што пры вывяржэнні 79 г. былі знішчаны рымскія гарады Пампеі і Геркуланум. Лічыцца адным з самых небяспечных вулканаў свету.

У кратары і на свежых лававых патоках час ад часу вырываюцца вадзяныя пары і газы тэмпературай да 400 °C. Лава і туфы у працэсе вывятрэння стварылі ўрадлівыя глебы схілаў Везувія. На ніжняй частцы схілаў знаходзяцца фруктовыя сады і вінаграднікі, прыблізна да вышыні 800 метраў — сасновы гай.

Першае дакументальна зафіксаванае вывяржэнне вулкана адбылося 24 жніўня ў 79 годзе н. э.

Авелінскае вывяржэнне каля 1740 года да н.э

Шэраг новых археалагічных знаходак на сённяшні дзень несумненна сцвярджае факт існавання Авелінскага вывяржэння Везувія. Яно адбылося прыкладна ў 1740 годзе да н.э (± 150 гадоў), і праходзіла ў паўночна-заходнім кірунку праз сённяшнія мястэчкі Авеліна Avellino, Нола Nola і вёску Сан Паола Бел Сіта San Paolo Bel Sito. Наваколле Авеліна у адлегласці 35 кіламетраў ад вулкана было пакрыта 50-сантыметравым слоем попелу. У непасрэднай блізасці вулкана таўшчыня слою попелу дасягала некалькіх метраў. У час закладкі фундаменту новага аўтабана каля Авеліна ў 1972 г. былі знойдзены прадметы керамікі бронзавага перыяду пад узніклымі ў выніку вывяржэння вулкана старымі слаямі попелу.

Іншыя звесткі

На схілах Везувія Спартак нагалаву разбіў войска аднаго з легатаў прэтора Варынія, знішчыў войскі двух іншых легатаў, а пасля гэтага і войска самаго прэтора ў час Трэцяй вайны рабоў.

Цікавыя факты

У гонар вулкана названы мінерал везувіян.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вулканы без геаграфічных каардынат
Горы Італіі
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вулканы паводле алфавіта
Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Вулканы Італіі
Горныя вяршыні-тысячнікі