wd wp Пошук:

Электрарухальная сіла

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сіла.

Электрарухальная сіла (ЭРС) — фізічная велічыня, якая вымяраецца работай старонніх сіл неэлектрычнага паходжання па пераносе адзінкавага электрычнага зараду па замкнёным контуры. Азначаецца E, і вымяраецца, падобна электрычнаму напружанню, у вольтах.[1]

ЭРС ствараецца і падтрымліваецца ператварэннем у электрычную энергію механічнайэлектрычных машынах), хімічнайгальванічных элементах), цеплавойтэрмаэлементах) і іншых відаў энергіі. У электрычным ланцугу поўная ЭРС роўная алгебраічнай суме падзенняў напружання на ўсіх яго ўчастках. ЭРС крыніцы току роўная рознасці патэнцыялаў на яго полюсах пры разамкнёным ланцугу.

Зноскі

  1. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 11. Футбол — Яя; Дадатак / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — 656 с.: іл., карты. — С.432.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Фізічныя велічыні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Электрычнасць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула