wd wp Пошук:

Фон Бекерат

Фон Бекерат (ням. von Beckerath) - нямецкі ротмістр, начальнік Віленскай вайсковай управы ў пачатку нямецкай акупацыі ў Першую сусветную вайну. Займаў выразна прапольскую пазіцыю.

У сваім лісце да Эрыха Людэндорфа (нямецкі генерал, які падчас Першай сусветнай вайны камандаваў нямецкімі войскамі на ўсходнім фронце) пісаў, што “палякі ў віленскай адміністрацыйнай акрузе з’яўляюцца адзіным народам, які мае дзяржаватворчыя якасці”.

Пра беларусаў пісаў: “Беларусы ніколі не выказвалі імкнення да дзяржаўнай самастойнасці. Некаторыя імкненні сепарастычныя, якія развіваюць некалькі археолагаў і літаратараў з Вільнюс, трэба залічыць да мясцовых спраў, якія не маюць палітычнага значэння”. Пад ціскам прадстаўнікоў няпольскіх нацыянальных груп Віленшчыны, у першую чаргу літоўцаў, вясной 1916 гэты дзеяч быў заменены на гаўптмана Поля (ням. Pohl), які ведаў літоўскую мову.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Военачальнікі Германіі
Катэгорыя·Палітыкі Літвы
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Палітыкі Германіі