wd wp Пошук:

Фернанду I

Фернанду I Цудоўны (парт.: Fernando I de Portugal; 31 кастрычніка 1345 — 22 кастрычніка 1383, Лісабон) — дзявяты кароль Партугаліі, празваны Цудоўным (парт.: O Formoso). Сын Педру I і Канстансы Кастыльскай, графіні Пеніфіэл. Апошні прадстаўнік Бургундскай дынастыі.

Сям’я

Фернанду не пажадаў жаніцца на дачцы кастыльскага караля, але спакусіў прыгажуню Леанору Тэлеш дэ Менезеш (пам. 1386), жонку партугальскага двараніна Ларэнза дэ Куньі, развёў яе з мужам і сам жаніўся на ёй у 1371 годзе. Новая каралева была вельмі разумная, імкнулася прыцягнуць да сябе народ ласкай і шчодрасцю, але большасць партугальцаў заўсёды адносілася да яе з непрыязнасцю.

Ад шлюбу нарадзілася адзіная дачка Беатрыса.

З прычыны таго, што пасля сваёй смерці Фернанду не пакінуў спадчыннікаў, на ім перапынілася прамая галіна Бургундскай дынастыі. Пасля яго смерці пачалося партугальскае міжцарства.

Гл. таксама

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Папярэднік:
Педру I
Кароль Партугаліі
13671383
Пераемнік:
Жуан I
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1383 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1345 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лісабоне
Катэгорыя·Памерлі 22 кастрычніка
Катэгорыя·Каралі партугальскія
Катэгорыя·Бургундская дынастыя (Партугалія)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Сантарэн
Катэгорыя·Бургундская дынастыя (Партугалія)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных