wd wp Пошук:

Фернанду ды Мелу Віяна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мелу.

Ферна́нду ды Ме́лу Вія́на (парт.: Fernando de Mello Vianna; 15 сакавіка 1878, Сабара, Мінас-Жэрайс, Бразільская імперыя — 10 лютага 1954, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія) — бразільскі адвакат і палітычны дзеяч, віцэ-прэзідэнт Бразіліі ў 1926—1930 гадах.

Мелу Віяна — другі мулат на пасадзе віцэ-прэзідэнта Бразіліі (пасля Нілу Песаньі).

Біяграфія

Фернанду атрымаў вышэйшую адукацыю на Юрыдычным факультэце Ору-Прэту, які скончыў у 1900 годзе. Працаваў пракурорам, адвакатам і суддзёй у Сак-ды-Эспаньі, Уберабе і іншых гарадах.

У 1919 годзе Мелу Віяна быў прызначаны генеральным пракурорам Мінас-Жэрайса, у 1922 годзе стаў міністрам унутраных спраў штата.

У жніўні 1924 года Мелу Віяна быў выбраны губернатарам Мінас-Жэрайса. Ён пакінуў гэту пасаду ў верасні 1926 года, каб заняць пасаду віцэ-прэзідэнта Бразіліі ва ўрадзе Вашынгтана Луіса, на якую быў выбраны ў сакавіку 1926 года.

Пасля перамогі рэвалюцыі ў 1930 годзе Мелу Віяна выехаў у Еўропу і жыў у эміграцыі на працягу 8 гадоў. Вярнуўшыся ў Бразілію, займаўся юрыдычнай практыкай. Пасля звяржэння Варгаса вярнуўся ў палітыку і быў выбраны сенатарам ад Сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1954 годзе Мелу Віяна памёр у Рыа-дэ-Жанэйра.

Зноскі

Спасылкі

Палітычныя пасады
Папярэднік:
Эстасіу Каімбра
Віцэ-прэзідэнт Бразіліі
1926—1930
Пераемнік:
Нерэу Рамус
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты Бразіліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінас-Жэрайсе
Катэгорыя·Юрысты Бразіліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 10 лютага