wd wp Пошук:

Фелікс Хартман

Фелікс Хартман (нарв.: Felix Hartmann; 30 верасня 1893 — 6 ліпеня 1974) — нарвежскі афіцэр у СС падчас Другой сусветнай вайны. Меў непасрэднае дачыненне да вынішчэння ў Беларусі яўрэяў і партызан[3].

Біяграфія

Бацькі Хартмана былі немцамі, яго бацька быў генеральным консулам Германіі ў Нарвегіі.[4] Падчас Першай сусветнай вайны Хартман ваяваў на Усходнім і Заходнім франтах, на нямецкім баку.[5] Атрымаў Жалезны крыж першага класа.[4]

Пасля Першай сусветнай вайны ўдзельнічаў у фарміраванні Нарвежскай федэрацыі ветэранаў вайны. Гэта прывяло да стварэння Міжнароднага задзіночання ветэранаў, лідарам якога пэўны перыяд быў Хартман.[4]

Падчас Другой сусветнай вайны ён дасягнуў звання штурмбанфюрара.

Хартман гэтаксама, верагодна, распрацаваў план па адміністрацыі Нарвегіі ў Беларусі.

Андрэй Катлярчук кажа пра Хартмана наступнае:

Гэта быў чалавек, які кіраваў усімі масавымі забойствамі, і рабіў Халакост у Беларусі, праводзіў антыпартызанскія акцыі. Хартман быў нарвежцам, але ўжо ў І сусьветную вайну ён змагаўся на нямецкім баку, стаў афіцэрам нямецкага войска. Потым ён застаўся ў Германіі. Быў у ветэранскіх арганізацыях Баварыі, дзе менавіта і нараджалася ідэя нацызму, пануючай белай расы. Прапанова выйшла ад яго. Ён лістуецца з нарвежцамі, з Гімлерам, і прапануе: а ці ня ўзяць нам (нарвежцам) пад свой кантроль Беларусь? Арыгінальны тэкст (бел. (тар.))   

Гэта быў чалавек, які кіраваў усімі масавымі забойствамі, і рабіў Галакост у Беларусі, праводзіў антыпартызанскія акцыі. Гартман быў нарвэжцам, але ўжо ў І сусьветную вайну ён змагаўся на нямецкім баку, стаў афіцэрам нямецкага войска. Потым ён застаўся ў Нямеччыне. Быў у вэтэранскіх арганізацыях Баварыі, дзе менавіта і нараджалася ідэя нацызму, пануючай белай расы. Прапанова выйшла ад яго. Ён лістуецца з нарвэжцамі, з Гімлерам, і прапануе: а ці ня ўзяць нам пад свой кантроль Беларусь?

Пасля вайны быў асуджаны падчас чысткі здраднікаў. Вёў бізнес «Felix Hartmann A/S» да смерці ў 1974 годзе.[5]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Aftenposten, Aftenposten(untranslated), 1943. — ISSN 0804-3116; 0807-2027
  2. 1 2 Morgenbladet — 1974.
  3. Асбьерн Сварстад (26.09.2012). «У СС было некалькі нарвежскіх масавых забойцаў»
  4. 1 2 3 «Феліксу Хартману 75 гадоў» (PDF). Людзі і зямля. 09/21/1968.
  5. 1 2 «Фелікс Хартман» (PDF). Людзі і зямля. 06.04.1974.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Осла
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Ваенныя Нарвегіі
Катэгорыя·Нарвежскі калабарацыянізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Осла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Халакост у Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 8 сакавіка
Катэгорыя·Афіцэры СС
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны