Феафа́н Грэк (1330—50-я г., Візантыя — паміж 1405—15) — іканапісец, мініяцюрыст, майстар манументальных роспісаў.
Працаваў у Візантыі і Старажытнай Русі. Распісваў цэрквы ў Канстанцінопалі, Галаце, Халкедоне, Кафе (Феадосія); на Русі — царкву Спаса на Ільіне вуліцы beru ў Ноўгарадзе (1378), у Маскоўскім Крамлі царкву Нараджэння Маці Божай beru (1395, з Сімяонам Чорным), Архангельскі (1399) і Благавешчанскі (1405; з А. Рублёвым і Прохарам з Гарадца) саборы. Працаваў таксама ў Серпухаве, Ніжнім Ноўгарадзе, магчыма, у Каломне і Пераслаўлі-Залескім.
Феафану Грэку прыпісваюць абразы дэісуснага чына Благавешчанскага сабора ў Маскоўскім Крамлі: «Спас», «Маці Божая Данская», «Іаан Прадцеча» (пры ўдзеле і пад яго кіраўніцтвам выкананы іншыя абразы гэтага і святочнага чыноў).
Адкрыў у Маскве майстэрню, якая стварала абразы і мініяцюры.
Творчасць адметная драматычна-эмацыянальнай трактоўкай вобразаў, дынамічнай кампазіцыяй, стрыманым каларытам, пластычнасцю выяў, падкрэслена смелым і дакладным накладаннем светлавых блікаў.