wd wp Пошук:

Феафан Грэк

Феафа́н Грэк (1330—50-я г., Візантыя — паміж 1405—15) — іканапісец, мініяцюрыст, майстар манументальных роспісаў.

Біяграфія

Працаваў у Візантыі і Старажытнай Русі. Распісваў цэрквы ў Канстанцінопалі, Галаце, Халкедоне, Кафе (Феадосія); на Русі — царкву Спаса на Ільіне вуліцы beru ў Ноўгарадзе (1378), у Маскоўскім Крамлі царкву Нараджэння Маці Божай beru (1395, з Сімяонам Чорным), Архангельскі (1399) і Благавешчанскі (1405; з А. Рублёвым і Прохарам з Гарадца) саборы. Працаваў таксама ў Серпухаве, Ніжнім Ноўгарадзе, магчыма, у Каломне і Пераслаўлі-Залескім.

Феафану Грэку прыпісваюць абразы дэісуснага чына Благавешчанскага сабора ў Маскоўскім Крамлі: «Спас», «Маці Божая Данская», «Іаан Прадцеча» (пры ўдзеле і пад яго кіраўніцтвам выкананы іншыя абразы гэтага і святочнага чыноў).

Адкрыў у Маскве майстэрню, якая стварала абразы і мініяцюры.

Творчасць адметная драматычна-эмацыянальнай трактоўкай вобразаў, дынамічнай кампазіцыяй, стрыманым каларытам, пластычнасцю выяў, падкрэслена смелым і дакладным накладаннем светлавых блікаў.

Зноскі

  1. 1 2 Theophanes the Greek , aka Feofan Grek // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Theophanes der Grieche // Brockhaus Enzyklopädie

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мастацтва Русі
Катэгорыя·Мастакі Старажытнай Русі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Візантыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Мастацтва Візантыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1340 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1410 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы