wd wp Пошук:

Феадор II Палеалог

Феадор II Палеалог (грэч.: Θεόδωρος Β΄ Παλαιολόγος) (139621 чэрвеня 1448) — дэспат Марэі ў 14081443 гадах.

Паходжанне

Феадор II Палеалог быў сынам візантыйскага імператара Мануіла II Палеалога і яго жонкі Алены Драгаш. Яго дзедам па матчынай лініі быў сербскі цар Канстанцін Драгаш. Братамі Феадор былі імператары Іаан VIII Палеалог і Канстанцін XI Палеалог, дэспаты Марэі Дзімітрый і Тамаш Палеалогі, а таксама дэспат Фесаліі Андронік Палеалог.

Біяграфія

Феадору было ўсяго дванаццаць гадоў, калі бацька, абвясціў яго дэспатам Марэі ў 1407 годзе, замест памерлага Феадора I Палеалога. Да паўналецця Феадора адміністрацыйнымі і палітычнымі справамі Марэі кіраваў яго бацька Мануіл II Палеалог.

У пачатку кіравання Феадор II увесь час вёў войны з лацінскімі дзяржавамі Грэцыі, спрабуючы захапіць увесь Пелапанес. Таксама дэспат ваяваў з Венецыянскай рэспублікай, якая перашкодзіла яго спробе заваяваць Патры.

Палітыка Феадора рэзка змянілася пасля яго шлюбу з італьянскай дваранкай Клеофой Малатэстай. Гэты шлюб арганізаваў Папа Рымскі Марцін V, які стаў саюзнікам дэспата Марэі. У лісце, адрасаваным Феадору пасля смерці Мануіла II, Марцін V заве яго імператарам Канстанцінопаля, хоць насамрэч карона перайшла да яго старэйшага брата Феадора, Іаана VIII Палеалога.

Неўзабаве пачалася вайна з царом эпірскім Карлам I Тока. Феадор папрасіў дапамогі ў брата Іаана VIII. Імператар выслаў падмацаванне на чале са сваім братам Канстанцінам Палеалогам, які ў 1428 годзе стаў дэспатам Марэі сумесна з Феадорам II. Аб’яднанымі сіламі браты разграмілі эпірскі флот у 1427 і заваявалі Патры ў 1430 годзе.

Аднак, у 1438 годзе, на час падарожжа ў Фларэнцыю, Іаан VIII прызначыў кіраўніком Візантыі Канстанціна, што падкрэслівала тое, што Іаан абраў яго сваім спадчыннікам. Але Канстанцін быў малодшым братам Феадора II, і наступныя некалькі гадоў браты спрачаліся за права на трон бяздзетнага Іаана VIII. У выніку, у 1443 годзе Феадор пайшоў на кампраміс, і аддаў свае правы на прастол у абмен на частку Марэі, якая належала Канстанціну і прыгарад Канстанцінопаля — Сіліўры.

Феадор II Палеалог памёр у Сіліўры ў 1448 годзе ад чумы.

Сям’я

Ад сваёй жонкі, Клеофы Малатэсты, Феадор II меў прынамсі адну дачку:

Таксама вядома, што Феадор II меў сына ад карміцелькі:

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стамбуле
Катэгорыя·Палеалогі
Катэгорыя·Памерлі ў 1448 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Палеалогаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дэспаты марэйскія
Катэгорыя·Памерлі 21 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1396 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ад чумы