wd wp Пошук:

Кіпрскае каралеўства

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кіпр.

Кіпрскае каралеўства — дзяржава крыжакоў, створаная на Кіпры падчас Трэцяга крыжовага паходу. Праіснавала да 1489 года.

Гісторыя

У 1184 годзе на Кіпры, які да гэтага моманту ўваходзіў у склад Візантыйскай імперыі, захапіў уладу стрыечны брат імператара Андроніка Камніна — Ісак.

У 1191 годзе Кіпр быў заваяваны Рычардам I Ільвінае Сэрца, каралём Англіі. Рычард прадаў востраў свайму сваяку, былому каралю Іерусалімскаму Гі дэ Лузіньяну.

Дынастыя Лузіньянаў перапынілася ў 1267 годзе, калі згасла мужчынская лінія Лузіньянаў. Прастол перайшоў да прынца з антыяхійскага княжацкага дому Гуга III, сына сястры Генрыха I Ізабелы і Баэмунда VI Антыяхійскага.

Аквітана-Нармана-Лузіньянская дынастыя кіравала да 1489 года. У 1473 годзе пасля смерці караля Жака II у яго нарадзіўся сын Жак III, але і ён праз год памёр. З гэтага часу Кіпр патрапіў пад уладу Венецыянскай рэспублікі. Намінальна каралевай лічылася ўдава Жака II Кацярына Карнара, якая паходзіла са знатнага венецыянскага роду. Яна завяшчала Кіпр Венецыі, якая ў 1489 годзе афіцыйна ўключыла востраў у склад сваіх уладанняў.

Спіс каралёў Кіпра

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1489 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1192 годзе
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Грэцыі
Катэгорыя·Кіпрскае каралеўства
Катэгорыя·Дзяржавы крыжакоў
Катэгорыя·Гісторыя Кіпра