Фані Эльслер (сапр. імя Францыска Эльслер; ням.: Fanny Elßler; 23 чэрвеня 1810, Вена — 27 лістапада 1884, Вена) — аўстрыйская танцоўшчыца балета, прадстаўніца рамантычнага балетнага мастацтва. Разам з Марыяй Тальёні, Фані Эльслер была найвядомай балярынай XIX стагоддзя.
Вучылася ў балетмайстра Ж. Амера, удасканальвалася ў Італіі. У 1822 годзе дэбютавала ў Вене, выступала ў тэатрах Берліна, Лондана, Парыжа, у ЗША, Расіі і інш.
Дасканала валодала пуантнай тэхнікай. Яе мастацтву ўласцівы характарнасць і эмацыянальнасць. Сярод партый: Эсмеральда («Эсмеральда» Ц. Пуні), Фларында, Лаўрэта («Кульгавы д’ябл», «Тарантула» К. Жыда), Ліза («Марная засцярога» Ф. Герольда). Майстар характарнага танца: кракавяк, мазурка, качуча, тарантэла і інш.
У Вене пазнаёмілася з Самуэлем Кастравіцкім. Каханне паміж імі захоўвалася ўсё жыццё, і калі балерына памерла, яе пахавалі ў сямейным венскім склепе Кастравіцкіх.