wd wp Пошук:

Фадзей Фадзеевіч Камароў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Камароў.

Фадзей Фадзеевіч Камароў (нар. 20 жніўня 1945, в. Галузы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), акадэмік НАН Беларусі (2021)[1], доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1984).

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1969). Вучыўся ў аспірантуры фізфака БДУ (1971—1974).

Працаваў стажорам-даследчыкам на фізічным факультэце БДУ (1969—1971). З 1974 года старшы навуковы супрацоўнік, у 1976—1981 гадах і з 1992 года загадчык лабараторыі, у 1981—1992 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце НДІ прыкладных фізічных праблем ім. А. М. Сеўчанкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Адначасова з 1982 года загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

Прэміі

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998, разам з А. І. Белавусам, В. А. Сокалам, В. А. Емяльянавым, Э. Ф. Лабановічам, А. В. Сіліным) — за цыкл работ «Распрацоўка новых метадаў праектавання і развіццё фізіка-тэхналагічных асноў стварэння высокіх тэхналогій вытворчасці канкурэнтаздольных мікраэлектронных вырабаў», лаўрэат прэміі імя А. Н. Сеўчанкі (2005).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне радыяцыйнай фізікі цвёрдага цела, мікраэлектронікі і рэнтгенаўскай оптыкі. Распрацаваў тэарэтычныя асновы фізікі іонна-прамянёвага легіравання матэрыялаў. Прапанаваў тэхналогію стварэння вырабаў электроннай тэхнікі з выкарыстаннем высокаінтэнсіўных іённых пучкоў, распрацаваў новыя метады атрымання звышцвёрдых, зноса — і каразійнастойкіх, каталітычна актыўных матэрыялаў. Прапанаваў фізічныя прынцыпы кіравання пучкамі жорсткіх рэнтгенаўскіх і гама-квантаў, стварыў элементы і сістэмы оптыкі жорсткіх квантаў. Даследаваў спектральна-вуглавыя характарыстыкі выпраменьвання каналіраваных рэлятывісцкіх часціц. Стварыў сістэму скразнога мадэлявання тэхналагічных працэсаў субмікроннай электронікі. Распрацаваў шэраг арыгінальных новых тэхналогій мікра- і нанаэлектронікі. Унёс уклад у станаўленне новых фізіка-тэхналагічных абласцей (глыбокая субмікронная электроніка і нанаэлектроніка, дэфектна-прымесная інжынерыя матэрыялаў, трэкавая нанаэлектронія, фізіка і тэхніка квантаваразмерных структур і прыбораў, структур з вугляроднымі нанатрубкамі).

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т. л. 15 манаграфій, 42 вынаходстваў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. https://nasb.gov.by/rus/news/photo/20211220/list.pdf
  2. КАМАРОЎ Фадзей Фадзеевіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя А. Н. Сеўчанкі БДУ
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ