wd wp Пошук:

ФК Кобрын

«Кобрын» — былы беларускі футбольны клуб з горада Кобрын, заснаваны ў 1992 годзе.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў Брэсце ў 1992 пад назвай «Брэстбытхім». Каманда далучылася да Трэцяй лігі і адразу выйграла яе. «Брэстбытхім» далей выступаў у Другой лізе да 1995, калі з-за фінансавых праблем спыніў існаванне. Тым не менш, каманда перадыслакавалася ў Кобрын і захавала месца ў Другой лізе.

Пасля сезону 1996 каманда знялася з рэспубліканскіх турніраў і выступала пераважна ў першынстве вобласці. Некалькі разоў «Кобрын» выйграваў чэмпіянат Брэсцкай вобласці. У 1998—1999 і 2006 клуб выступаў у Другой лізе (Д3), але вяртаўся на абласны ўзровень.

У 2011 і 2012 гадах «Кобрын» станавіўся чэмпіёнам Брэсцкай вобласці.

З 2013 каманда зноў гуляе ў Другой лізе. Сезон 2013 каманда скончыла ў сярэдзіне турнірнай табліцы. Пасля няўпэўненага старту ў сезоне 2014 каманда здолела ўзняцца на чацвёрты радок у групе Б і выйсці ў фінальны этап, дзе таксама выступала добра і ў выніку атрымала пятае месца.

У студзені 2015 года «Кобрын» набыў прафесійны статус, што дазваляла разлічваць на месца ў Першай лізе[1] (вакантнае пасля адмовы «Мінска-2» ад удзелу ў сезоне 2015). 3 красавіка 2015 года клуб артымаў ліцэнзію на ўдзел у Першай лізе 2015[2]. У сезоне 2015 за «Кобрын» выступалі пераважна маладыя брэсцкія футбалісты з мясцовага «Дынама», каманда ўвесь час ішла ўнізе табліцы, аднак выніковае 15-е месца дазволіла захаваць месца ў Першай лізе.

У лютым 2016 года стала вядома, што «Кобрын» з-за фінансавых праблем можа не заявіцца ў Першую лігу[3]. У выніку, клуб не прайшоў ліцэнзаванне для ўдзелу ў Першай лізе[4], а пазней адмовіўся і ад выступлення ў Другой лізе[5] і спыніў існаванне.

Эмблемы

Папярэднія назвы

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992–93Трэцяя (Д3)130226283–16501/16 фіналу Выхад у Другую лігу
1993–94Другая (Д2)5281210629–1734
1994–95Другая (Д2)7301361141–31321/16 фіналу
1995Другая (Д2)61481519–14251/16 фіналу
1996Другая (Д2)1224731422–3624Чвэрцьфінал
1998Другая — Б (Д3)530157853–4452
1999Другая — Б (Д3)922721339–5823
2006Другая (Д3)1432732231–90241/32 фіналу
2013Другая (Д3)7241121141–42351/32 фіналу
2014Другая — Б (Д3)422131846–40401/64 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап514143718–3215Атрыманне месца ў Першай лізе
2015Першая (Д2)1530432323–77151/16 фіналуНе прайшоў ліцэнзаванне на сезон 2016

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. “Кобрин” готов принять участие в первой лиге
  2. «Днепру», «Речице 2014» и «Смолевичам-СТИ» было отказано в получении лицензии на сезон 2015 года
  3. «Кобрин» может не выступить в первой лиге
  4. В первой лиге сыграют 14 команд
  5. Официально. Во второй лиге сыграют 14 команд

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·ФК Кобрын
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1992 годзе
Катэгорыя·Былыя футбольныя клубы Беларусі