wd wp Пошук:

Уільям Катберт Фолкнер

Уільям Катберт Фолкнер (англ.: William Faulkner; 25 верасня 1897 — 6 ліпеня 1962) — амерыканскі пісьменнік, найбуйнейшы прадстаўнік літаратуры «новай свядомасці». Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 1949 год.

Жыццё і творчасць

Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце (штат Місісіпі; 1919—1920). Пачынаў як паэт (зборнік «Мармуровы фаўн», 1924). Першы яго раман «Салдацкая ўзнагарода» (1926) пра лёс «страчанага пакалення», раман «Маскіты» (1927) пра людзей мастацтва. Сусветную вядомасць набылі празаічныя творы, якія склалі своеасаблівую эпапею з жыцця амерыканскага Поўдня: раманы «Сартарыс», «Шум і лютасць» (абодва 1929), «Калі я памірала» (1930), «Свяцілішча» (1931), «Святло ў жніўні» (1932), «Авесалом, Авесалом!» (1936); трылогія «Вёсачка» (1940), «Горад» (1957), «Асабняк» (1959); цыклы аповесцей і апавяданняў «Няскораныя» (1938), «Сыдзі, Майсей» (1942) і інш. Аўтар раманаў-прыпавесцей «Пілон» (1935), «Прытча» (1954), «Выкрадальнікі» (1962), аповесці «Рэквіем па манашцы» (1951, інсцэніравана А. Камю), кніг нарысаў і эсэ і інш.

Яго творы шматгеройныя і шматпадзейныя, адметныя ўвагай да патаемнага існавання чалавека, поліфаніяй думак і пачуццяў, напластаваннем розных часоў, фрагментарнасцю, сюжэтнай разгалінаванасцю, насычаны біблейскімі алюзіямі.

Раманы

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. William Faulkner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Фолкнер Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Find a Grave — 1995. Праверана 10 студзеня 2022.
  6. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  7. Паводле перакл. Я. Максімюка.
  8. 1 2 Фолкнер У. Пах вербены / Перакл. В.Небышынца; Сонца зойдзе ўвечары / Перакл. А. Асташонка // Крыніца № 8 (13), 1995.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Пахаваныя ў ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Місісіпі
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Місісіпі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Вірджынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта