wd wp Пошук:

Уякук

Югтун

Уякук (юпік: Uyaquq, літаральна «шыя»; каля 18601924 гг.) — пратэстанцкі місіянер-эскімос, стваральнік арыгінальнай пісьмовасці на мове юпік.

Уякук паходзіў з сям’і шамана з ніжняй плыні ракі Кускаквім. Пад уздзеяннем амерыканскіх місіянераў прыняў хрысціянства і займаўся яго распаўсюджваннем сярод суродзічаў. Уражаны магчымасцю пісьмовасці адлюстроўваць Біблію без скажэнняў вырашыў стварыць пісьмо для юпік. Лічыцца, што першы варыянт пісьма ён убачыў у сне.

У 1900 г. Уякук прадставіў складовае пісьмо югтун, у якім выкарыстоўваў традыцыйныя эскімоскія піктаграмы. Праз 5 гадоў ён адмовіўся ад піктаграм на карысць складовых знакаў. Паколькі Уякук не ведаў англійскай мовы, то з дапамогай амерыканскіх місіянераў займаўся перакладам святога пісання на родную мову. Яны чыталі яму перакладзеныя тэксты ўслых, а ён запісваў на югтун.

У нашы дні юпік карыстаюцца лацінкай, аднак югтун застаецца важнай часткай іх пісьмовай спадчыны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вынаходнікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыя ЗША