Уша́нка[1] (трансліт.: Ušanka, руск.: Ушанка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 32 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 47 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы.
У 1897 годзе фальварак у Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[2]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[3].
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[4].