«Усхо́дні калідо́р» (руск.: Восточный коридор) — беларускі мастацкі фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1966 годзе рэжысёрам Валянцінам Вінаградавым.[1] У фільме ўпершыню ў савецкім кінематографе ўзнімаецца тэма Халакоста.
Фантазія аб беларускім падполлі ў гады вайны. Кінуўшы цень здрады на аднаго з падпольшчыкаў, фашысты спрабуюць раскалоць адзінства арыштаваных. Перш чым падпольшчыкі канчаткова пераканаюцца ў тым, што здраднікаў сярод іх усё ж такі няма і будуць гатовыя да ўцёкаў, яны перажывуць неймаверна цяжкія дні сумеснага быцця.
Акцёр | Роля |
---|---|
Р. Адамайціс | |
В. Нехарошава | |
Л. Абрамава | |
В. Плют | |
Г. Глебаў | |
Е. Рысіна | |
В. Цітова | |
Б. Маркаў | |
В. Кашпур | |
Н. Барабанаў | |
Б. Бабкаўскас | |
В. Акуратэрс |
Акцёр | Роля |
---|---|
Н. Трусаў | |
А. Мелдуціс | |
С. Паска | |
Е. Шулдайтэ | |
А. Іваноў | |
В. Уральскі | |
І. Матвееў | |
І. Лазарыдзі | |
Л. Даброва | |
Л. Баранчык | |
Л. Шыфрын | |
С. Лук’янчыкаў |
На IV кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы ў горадзе Кішынёве карціна была аднадушна прызнана антымастацкай з’явай і выведзена журы з твораў, падлеглых абмеркаванню. Фільм быў абвінавачаны ў манернасці, вычварнасці, халодным эстэцтве, дасведчанасці ў прылівах і адлівах сучаснага кінематографу, эстэтычным і этычным цынізме. У масавы пракат стужка не выйшла.
Меркаванне на конт кінастужкі, якое выказана ў дакументальным фільме Андрэя Кудзіненкі «Валянцін Вінаградаў, альбо беларускае кіно, якога няма» (2018):
Падзея незвычайная для беларускага кіно. Фільм дзіўны, нечаканы, эклектычны, фільм-кентаўр, фільм на ўзбочыне традыцый. Ні да гэтае карціны, ні пасля яе ў беларускім кіно не з’яўлялася твораў, у якіх гэтак аголена, з такой шчырасцю праводзіліся канцэпцыі, настолькі чужыя нашаму разуменню гісторыі. Гэта яскравы прыклад таго, куды здольны завесці сляпая, несвядомая пагоня за модаю, не толькі ў фармальным дачыненні, але і ў трактоўцы падзей. |