wd wp Пошук:

Ускраіннае мора

Ускраіннае мора — мора, якое прымыкае да мацерыка, слаба адасобленае паўастравамі ці астравамі ад акіяна. Да ўскраінных мораў адносяць пераважна моры, якія размешчаны на шэльфе і мацерыковым схіле і рэдка ўключаюць у сваю тэрыторыю глыбакаводныя вобласці. На характар донных адкладаў, кліматычны і гідралагічны рэжымы, арганічнае жыццё моцны ўплыў аказвае не толькі мацярык, але і акіян. Да ўскраінных мораў адносяць: Нарвежскае, Баранцава, Карскае, Лапцевых, Жоўтае, Усходне-Сібірскае, Чукоцкае, мора Белінсгаўзена і Карыбскае мора.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Акіяналогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мора