wd wp Пошук:

Уладзіслаў Цеханавецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цеханавецкі. Уладзіслаў Міхал Стафан Эмануэль Іосіфавіч (Паўлавіч) Цеханавецкі (польск.: Władysław Ciechanowiecki; 25 лістапада 1860, в. Гопчыца — 23 красавіка 1910) — пісьменнік, гісторык, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Паўла Цеханавецкага і Александрыны з Рызнічаў. Уладальнік маёнтка Бачэйкава Лепельскага павета Віцебскай губерні.

Уладзіслаў Цеханавецкі ў час ваеннай службы

Атрымаў хатнюю адукацыю ў Францыі. У 1868 г. паступіў на ваенную службу добраахвотнікам. У 1880 г. прызначаны ў 6-ы Клясціцкі гусарскі полк[ru], дзе служыў да 1890 г. Сапсаванае здароўе і неабходнасць займацца маёнткам пасля смерці бацькі вымусілі яго выйсці ў адстаўку.

Яшчэ ў час ваеннай службы зацікавіўся гісторыяй. Выкарыстоўваючы дакументы архіва Галоўнага штаба, напісаў гісторыю свайго палка, якая была выдадзена ў 1886 г. За гэту працу атрымаў асабістую падзяку ад імператара Аляксандра III і кампенсацыю панесеных расходаў. Правадзейны стацкі саветнік.

Пасля выхаду ў адстаўку асеў у фамільным маёнтку Бачэйкава. Заняўся гаспадаркай, грамадскай дзейнасцю, пісьменніцкай і навуковай працай.

Карыстаўся павагай і папулярнасцю сярод суграмадзян. На працягу шэрагу гадоў выбіраўся міравым суддзёй Лепельскага павета. Быў членам Гісторыка-генеалагічнага таварыства ў Маскве[ru]. На падставе звестак сямейнага архіва напісаў гісторыю Бачэйкава. Быў аматарам і знаўцам мастацтва, калекцыянаваў старое польскае шкло, мініяцюры і фарфор.

Памёр ад сардэчнага прыступу ў Бачэйкаве. Пахаваны там жа на сямейных могілках (не захавалася). Яго ўдава жыла ў Пецярбургу, Варшаве, Кракаве. Пасля Другой сусветнай вайны выехала ў Англію, памерла ў Лондане[1].

Сям’я

Уладзіслаў Цеханавецкі з жонкай Марыяй Луізай

Быў у шлюбе з Марыяй Луізай Кіменс (1869—1952), якая шмат займалася дабрачыннасцю, дапамагала мясцовым сялянам, засноўвала бальніцы і школы.

Творы

Зноскі

  1. Dumin S., Rachuba A., Sikorska-Kulesza J. Ciechanowieccy herbu Dąbrowa. Warszawa, 1997. S. 139—141.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Правадзейныя стацкія саветнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бешанковіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебскай губерні
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Цеханавецкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1860 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Цеханавецкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярдзічаўскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 22 красавіка