wd wp Пошук:

Уладзіслаў Сяргеевіч Ясюкевіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзіслаў Ясюкевіч (нар. 30 мая 1994) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама».

Клубная кар’ера

Уладзіслаў пачаў кар’еру ў клубе «Іслач» у Другой лізе і ўжо тады быў асноўным іграком каманды. Разам з клубам прайшоў шлях да Вышэйшай лігі, стаў віцэ-капітанам каманды. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[2]. 1 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, у якасці капітана вывеўшы сваю каманду на матч супраць «Нафтана» (2:0). Пазней трывала выхадзіў на поле на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У другой палове сезона 2017 стаў радзей з’яўляцца ў складзе, а канец сезона прапусціў з-за траўмы.

У сезоне 2018 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, правёў за асноўную каманду толькі адзін матч у Вышэйшай лізе і два ў Кубку Беларусі, гуляў таксама за дубль. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[3].

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Руху» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[4]. Стаў трывалым іграком асновы брэсцкай каманды. У студзені 2020 года кантракт з «Рухам» быў разарваны[5].

У лютым 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[6]. Трывала гуляў у стартавым складзе бабруйчан, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[7].

У лютым 2021 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[8]. У сезоне 2021 часцей гуляў у стартавым складзе, аднак нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з дынамаўцамі[9].

Міжнародная кар’ера

У студзені 2016 года ўпершыню быў выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі на ўдзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе 23 студзеня і дэбютаваў у камандзе, правёўшы ўвесь матч супраць адналеткаў з Латвіі. Усяго за моладзевую зборную правёў тры матчы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012Д3Іслач311
2013Д2Іслач212
2014Д2Іслач171
2015Д2Іслач291
2016Д1Іслач251
2017Д1Іслач160
2018Д1Іслач10
2019Д2Рух243
2020Д1Белшына270
2021Д1Дынама170

Зноскі

  1. Vladislav Yasukevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Тишкевич, Денисевич и еще 9 футболистов продлили контракты с «Ислочью»
  3. Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули “Ислочь”
  4. Хутко и Ясюкевич подписали контракты с “Рухом”
  5. “Рух” расстался с Ясюкевичем
  6. Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с “Белшиной”. Еще три игрока продлили соглашения с клубом
  7. “Белшину” покинуло 10 футболистов
  8. Ясюкевич сменил “Белшину” на брестское “Динамо”
  9. Брестское “Динамо” продлило контракты с четырьмя футболистами
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных