wd wp Пошук:

Уладзіслаў Сяргеевіч Жук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жук. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзіслаў Жук (нар. 11 чэрвеня 1994, Задвор’е, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ горада Стоўбцы, пазней выступаў за юнацкія каманды розных беларускіх клубаў. Першым дарослым клубам Уладзіслава ў 2012 годзе стала «Зорка-БДУ», дзе ён з цягам часу здолеў замацавацца ў аснове. Пасля сезона 2014 праходзіў прагляд у «Гомелі»[3] і «Тарпеда-БелАЗ»[4], аднак у выніку застаўся ў Мінску.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк»[5], але не падышоў і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі»[6], у складзе якой пачаў сезон 2016. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на пазіцыі левага паўабаронцы ў матчы супраць «Слуцка» (1:1). Здолеў замацавацца на гэтай пазіцыі, па выніках сезона 2016 быў прызнаны аматарамі клуба найлепшым іграком каманды[7]. Канец сезона вымушаны быў прапусціць з-за службы ў арміі[8].

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[9]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе і ў красавіку таго ж года вярнуўся ў «Славію» на правах арэнды[10]. Прапусціўшы пачатак сезона з-за траўмы, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. Па выніках сезона 2017 «Славія» выбыла ў Першую лігу, а Жук вярнуўся ў БАТЭ[11].

У студзені 2018 года трэніраваўся з барысаўчанамі, аднак не трапіў на першы турэцкі збор каманды. У лютым 2018 года далучыўся да «Смалявічаў», і ў сакавіку афіцыйна перайшоў у склад дэбютанта Вышэйшай лігі ў арэнду з правам выкупу[12]. У складзе «Смалявічаў» быў іграком асновы, аднак у жніўні 2018 года пакінуў каманду[13] і неўзабаве перайшоў у арэнду ў «Слуцк»[14]. У верасні не гуляў з-за траўмы, пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе слуцкай каманды. У студзені 2019 года пакінуў слуцкі клуб[15] і неўзабаве разарваў кантракт з БАТЭ[16].

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Славіі» і ў выніку зноў стаў іграком мазырскага клуба[17]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе мазыран. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[18]. У пачатку 2022 года не трапіў у заяўку «Славіі» на сезон і толькі ў ліпені зноў з’явіўся на полі.

Міжнародная кар’ера

У 2014—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, двойчы прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012Д3Зорка-БДУБеларусь140
2013Д3Зорка-БДУБеларусь204
2014Д2Зорка-БДУБеларусь286
2015Д2Зорка-БДУБеларусь284
2016Д1СлавіяБеларусь282
2017Д1СлавіяБеларусь181
2018 (1)Д1СмалявічыБеларусь160
2018 (2)Д1СлуцкБеларусь80
2019Д1СлавіяБеларусь170
2020Д1СлавіяБеларусь264
2021Д1СлавіяБеларусь172

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[19].

Зноскі

  1. Vladislav Zhuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 https://fcslavia.by/ru/player/zhuk-1
  3. Полузащитник «Звезды-БГУ» Жук и еще 3 игрока на просмотре в «Гомеле»
  4. Жук покинул «Торпедо-БелАЗ», Прокопчик проведет сезон в аренде
  5. Жук, Тихоновский и Петренко находятся на просмотре в «Слуцке»
  6. Мальцев и Жук находятся на просмотре в «Славии», Трапашко — в «Смолевичах-СТИ»
  7. Футбол. Владислав Жук — лучший футболист “Славии” по версии болельщиков клуба
  8. Полузащитник «Славии» Жук пропустит остаток сезона из-за службы в армии
  9. Владислав Жук перешел в БАТЭ
  10. Жук отдан в аренду в “Славию” Архівавана 30 студзеня 2018.
  11. Братья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули “Славию”
  12. “Смолевичи” арендовали у БАТЭ Жука
  13. Владислав Жук покинул “Смолевичи”
  14. Владислав Жук перешел в “Слуцк”
  15. Жук вернулся в БАТЭ из аренды
  16. БАТЭ расторг контракт с Жуком
  17. “Славия” подписала Жука
  18. “Славия” продлила контракты с Жуком, Чухлеем и Раевским
  19. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня