wd wp Пошук:

Уладзіслаў Віктар Акінчыц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Акінчыц. Уладзісла́ў Ві́ктар Акі́нчыц (1 кастрычніка 1829, Заблудаўская парафія[1] — 31 жніўня 1891, Малмыж, Пермская губерня, Расійская імперыя) — лекар, паўстанец 1863 года. Брат Людвіка Акінчыца.

Біяграфія

Сын Тадэвуша Акінчыца, брата паўстанцаў 1831 года Фелікса і Людвіка[2].

Уладзіслаў Акінчыц за ўдзел у паўстання 1863 года быў высланы ў Малмыж на Урале. У хуткім часе вярнуўся на радзіму ў Сялец Пружанскага павета[2], дзе каля 1870 года ажаніўся[1]. Тут сама ў 1873 у іх сям’і нарадзіўся сын, вядомы польскі інжынер-тэхнолаг Тадэвуш Мар’ян Акінчыц[3].

Тым не менш, месцам смерці Уладзіслава Акінчыца пазначаны Малмыж[1], а пахаваны ён у Пярмі на Урале[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 Władysław Wiktor Okińczyc h. Aksak(польск.) . Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M.J. Minakowski. Праверана 8 студзеня 2013.
  2. 1 2 Влодки и Окинчицы — повстанцы с Берёзовщины(руск.)  // Гістарычная брама. — 2008. — № 1 (23).
  3. Tadeusz Marian Okińczyc h. Aksak(польск.) . Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M.J. Minakowski. Праверана 8 студзеня 2013.
  4. german-osipovich. Окинчиц Владислав(руск.) . Яндекс Фотки. Яндекс (30 жніўня 2010). Праверана 8 студзеня 2013.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1829 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пермі
Катэгорыя·Сасланыя ў Сібір
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Кіраўскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Медыкі Польшчы