wd wp Пошук:

Уладзіслаў Іванавіч Завадскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Завадскі. Уладзіслаў Завадскі (нар. 4 лютага 1996, Самахвалавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Фалько» з Чаркасаў.

Клубная кар’ера

Выхаванец «Гарадзеі», у 2015 годзе правёў за клуб адзін матч у Першай лізе. У 2016 годзе выступаў за дубліруючы склад, за які забіў 11 галоў.

У лютым 2017 года пасля прагляду быў арандаваны клубам «Смалявічы-СТІ»[1]. У якасці аднаго з асноўных ігракоў каманды дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Гарадзеяй», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[2]. У ліпені 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гарадзею»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 верасня 2018 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. ДА канца сезона 2018 яшчэ некалькі разоў згуляў за асноўную каманду, а ў сезоне 2019 заставаўся ў дублі гарадзейцаў, толькі аднойчы выйшаў на замену ў матчы Кубка Беларусі.

У пачатку 2020 года трэніраваўся з мазырскай «Славіяй», аднак пераход не адбыўся. Пазней далучыўся да мінскіх «Крумкачоў», з якімі ў лютым падпісаў кантракт[4]. Аднак у камандзе толькі часам выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года перабраўся ў «Ашмяны-БДУФК»[5]. Гуляў за каманду да канца сезона 2020, пасля чаго яна знялася са спаборніцтваў.

У пачатку 2021 гоа далучыўся да клуба Другой лігі «Фалько» з Чаркасаў.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015Д2Гарадзея10
2016дубльГарадзея2211
2017Д2Смалявічы-СТІ255
2018 (1)Д2Славія121
2018 (2)Д1Гарадзея40
2019дубльГарадзея254
2020 (1)Д2Крумкачы70
2020 (2)Д2Ашмяны-БДУФК120

Зноскі

  1. “Смолевичи-СТИ” арендовали у “Городеи” Завадского и Карбовского
  2. Завадский перешел в «Славию» на правах аренды
  3. Завадский вернулся в “Городею” по окончании срока аренды в “Славии”
  4. Завадский подписал контракт с “НФК Крумкачы”
  5. Завадский сменил НФК “Крумкачы” на “Ошмяны-БГУФК”
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Фалько Чаркасы