wd wp Пошук:

Уладзімір Яфімавіч Смірноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смірноў. Уладзімір Яфімавіч Смірноў (руск.: Владимир Ефимович Смирнов; 18 лістапада 1924, Барнаул — 14 лістапада 1943, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Барнаул. Скончыў шэсць класаў школы, працаваў токарам на станкабудаўнічым заводзе і вучыўся ў аэраклубе. З 1943 года на 1-м Прыбалтыйскім фронце. Член КПСС з 1943 года. Камандзір аддзялення гвардыі старшы сяржант У. Я. Смірноў вызначыўся ў баях за вызваленне Лёзненскага раёна. 12 лістапада 1943 года на чале аддзялення аўтаматчыкаў удзльнічаў у адбіцці варожай контратакі каля хутара Дзярабішча, знішчыў 12 ворагаў. 14 лістапада 1943 года адбыўся бой за вышыню ў раёне вёсцы Шумшчына. Памёр у баі, ратуючы жыццё камандзіра.

Пахаваны ў вёсцы Вялікае Сяло на вайсковых могілках, там пастаўлены помнік-скульптура воіна. У Лёзне імем У. Я. Смірнова названа вуліца. У Велікасельскай 8-гадовай школе створаны куток, прысвечаны жыццю і подзвігу У. Я. Смірнова. У Барнауле імем героя названы вуліца, сярэдняя школа, пастаўлены помнік, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка[1].

Зноскі

  1. Яны вызвалялі Лёзненшчыну

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі ў Лёзненскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барнауле
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лёзненскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 14 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара