wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Спас

Уладзімір Уладзіміравіч Спас[1] (нар. 10 лютага 1941) — вучоны ў галіне анестэзіялогіі, рэаніматалогіі і інтэнсіўнай тэрапіі, доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1992).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Гродна. У 1964 годзе скончыў лячэбны факультэт Гродзенскага медыцынскага інстытута. Працаваў у Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, дзе ў 1967 годзе арганізаваў і ўзначаліў аддзяленне анестэзіялогіі. У 1970 годзе перайшоў у Гродзенскі медыцынскі інстытут у якасці асістэнта кафедры шпітальнай хірургіі, дзе працаваў да 1976 года. У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Изменение обмена кислорода, молочной и пировиноградной кислот, ферментативной активности каталаза угольной ангидразы в организме больных во время эндотрахеального эфирно-кислородного наркоза и оперативного вмешательства» і ў 1975 годзе атрымаў званне дацэнта. У 1976—1991 гадах — загадчык курса анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1991—2015 гадах загадчык першай у Рэспубліцы Беларусь кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі педыятрыі № 2 Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, з 2015 года — прафесар.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар навуковых прац па дыягностыцы і інтэнсіўнай тэрапіі сепсісу. У. У. Спасу належаць больш за 250 навуковых прац, 19 вынаходстваў новых метадаў дыягностыкі і лячэння, 43 рацыяналізатарскіх прапаноў, 5 інструкцый. Падрыхтаваў у клінічнай ардынатуры 40 спецыялістаў вышэйшай катэгорыі. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 9 кандыдацкіх дысертацый.

Уваходзіў у першы склад праўлення Таварыства анестэзіёлагаў і рэаніматолагаў БССР, створанага ў 1971 годзе[2]. У 1978 годзе быў абраны членам праўлення Усесаюзнага таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў СССР. Член экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь у 1995—2004 гадах і з 2008 года. Член Дысертацыйнага савета Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў 1997—2008 гадах. На працягу 20 гадоў выконваў абавязкі галоўнага пазаштатнага анестэзіёлага-рэаніматолага Упраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. Сайт Беларускага таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Тэрапеўты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Анестэзіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Тэрапеўты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»