wd wp Пошук:

Уладзімір Сямёнавіч Дактуроўскі

Уладзімір Сямёнавіч Дактуро́ўскі (18 лістапада 188420 сакавіка 1935) — вучоны ў галіне балотазнаўства і палеабатанік.

Біяграфія

У. С. Дактуроўскі нарадзіўся ў горадзе Мікалаеў. У 1907 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў горадзе Адэса. З 1908 года батанік у Перасяленчым упраўленні і Санкт-Пецярбургскім батанічным садзе. З 1912 года на службе ў Дэпартаменце земляробства і на Мінскай балотнай доследнай станцыі. З 1918 года ў Маскве — супрацоўнік навуковых устаноў, у Навукова-эксперыментальным тарфяным інстытуце. Таксама займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. З 1934 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце[1].

Навуковая дзейнасць

У. С. Дактуроўскі займаўся вывучэннем балот. Здзейсніў шэраг экспедыцый (у 1908 годзе — ў басейны рэк Нора и Мамын, у 1909 — па рацэ Тырма). Распрацаваў метад вывучэння сувязі паміж раслінным покрывам, водным рэжымам, геалагічнай будовай балот і хімічным складам торфу. Склаў характарыстыку балотных масіваў Еўрапейскай часткі Расіі, Закаўказзя, Заходняй Сібіры, Далёкага Усходу, Беларусі. З’яўляецца аўтарам каля 140 навуковых прац.

У. С. Дактуроўскі удзельнічаў у Міжнародных батаніка-геаграфічных экскурсіях па Швецыі, Харватыі, Польшчы, Чэхаславакіі. Быў старшынёй камісіі пра вывучэнню балот пры Міжнароднай асацыяцыі глебазнаўцаў.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1935 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 20 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Маскоўскай горнай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Батанікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мікалаеве