Уладзімір Сямёнавіч Дактуро́ўскі (18 лістапада 1884 — 20 сакавіка 1935) — вучоны ў галіне балотазнаўства і палеабатанік.
У. С. Дактуроўскі нарадзіўся ў горадзе Мікалаеў. У 1907 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў горадзе Адэса. З 1908 года батанік у Перасяленчым упраўленні і Санкт-Пецярбургскім батанічным садзе. З 1912 года на службе ў Дэпартаменце земляробства і на Мінскай балотнай доследнай станцыі. З 1918 года ў Маскве — супрацоўнік навуковых устаноў, у Навукова-эксперыментальным тарфяным інстытуце. Таксама займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. З 1934 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце[1].
У. С. Дактуроўскі займаўся вывучэннем балот. Здзейсніў шэраг экспедыцый (у 1908 годзе — ў басейны рэк Нора и Мамын, у 1909 — па рацэ Тырма). Распрацаваў метад вывучэння сувязі паміж раслінным покрывам, водным рэжымам, геалагічнай будовай балот і хімічным складам торфу. Склаў характарыстыку балотных масіваў Еўрапейскай часткі Расіі, Закаўказзя, Заходняй Сібіры, Далёкага Усходу, Беларусі. З’яўляецца аўтарам каля 140 навуковых прац.
У. С. Дактуроўскі удзельнічаў у Міжнародных батаніка-геаграфічных экскурсіях па Швецыі, Харватыі, Польшчы, Чэхаславакіі. Быў старшынёй камісіі пра вывучэнню балот пры Міжнароднай асацыяцыі глебазнаўцаў.